Моцная Украіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моцная Украіна (Сильна Україна)
укр.: Сильна Україна
Выява лагатыпа
Лідар Сяргей Цігіпка
Дата заснавання 1999 / 2009
Дата роспуску 2014
Штаб-кватэра г. Кіеў
Краіна
Ідэалогія Лібералізм, правацентрызм
Дэвіз «Партыя рефарматараў і новых лідараў»
Сайт silnaukraina.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Моцная Украіна (укр.: Сильна Україна) — былая украінская палітычная партыя, створаная 28 лістапада 2009 года на базе партыі «Працоўная Украіна». Старшынёй партыі быў Сяргей Цігіпка. Партыя была ліквідавана ў 2014 годзе[1].

Гісторыя партыі[правіць | правіць зыходнік]

1999—2003 гады[правіць | правіць зыходнік]

Працоўная Партыя Украіны (ППУ) была заснаваная на ўстаноўчым з’ездзе, які адбыўся 19 чэрвеня 1999 года ў г. Кіеве. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Сырата. Тады ж, у чэрвені 1999 года, у Вярхоўнай Радзе Украіны была створана фракцыя Працоўнай партыі, у якую увайшлі каля 30 народных дэпутатаў.

У 2000 годзе пасля з’езду партыі ў Запарожжы шмат дэпутатаў выйшла з ППУ і стварыла фракцыю «Працоўная Украіна», якую ўзначаліў Ігар Шараў, а потым, пасля яго, старшынёй гэтай партыі стаў Сяргей Цігіпка. Члэны ППУ акцэнтавалі ўвагу на абароне інтэрэсаў «працоўнага чалавека, наёмнага работніка», у той час, як «Працоўная Украіна» ёсць «тыповай цэнтрысцкай партыяй буйнога капіталу, практычна таго ж кірунку, што і СДПУ(а) ці Партыя рэгіёнаў, створаная перш за ўсё для абароны інтарэсаў магутных фінансава-прамысловых алігархічных груп».

Лагатып партыі да 2009 года

2004—2008 гады[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Працоўная партыя ацаніла сітуацыю, што склалася пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў, наступным чынам: «У сітуацыі, якая склалася, Працоўная партыя Украіны падтрымлівае выбар народа, які згодна з Канстытуцыяй з’яўляецца адзіным суб’ектам і крыніцай улады. Гэты выбар — за Юшчанкам…».

На Парламенцкіх выбарах 2006 года партыя ўзяла ўдзел у Блоку Барыса Алійныка і Міхася Сыраты, які не патрапіў да Вярховнай Рады Украіны набраўшы меней 1 % галасоў выбарцаў.

На датэрміновых Парламентскіх выбарах 2007 года партыя ўзяла ўдзел у складзе Блока Уладзіміра Літвіна. Пасля гібелі Міхася Сыраты 25 жніўня 2008 года ў ДТЗ пад горадам Узын (Кіеўская вобласць), партыю ўзначаліў яго сын Дзмітрый Міхайлавіч Сырата.

Пасля 2009 года[правіць | правіць зыходнік]

28 лістапада 2009 года старшынёй партыі быў абраны Сяргея Цігіпка. Назва партыі была зменена на «Моцная Украіна». Партыя ўзяла ўдзел у прэзідэнцкіх і мясцовых выбарах 2010 года. Колькасць членаў партыі ў 2010 годзе складала больш за 90.000 чалавек.

Прэзідэнцкія выбары 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

Партыя вырашыла браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і выставіла кандыдатуру Сяргея Цігіпкі. Ён набраў 13,1 % галасоў, заняўшы трэцяе месца і не патрапіўшы ў другі тур. У другім туры Цігіпка нікога не падтрымліваў: «Яны для мяне аднолькавыя, кіравалі ўрадам па два разы, у іх была большасць у парламенце, і я не пабачыў ні стратэгіі, ні пазітыўных змен».

Мясцовыя выбары 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя выбары сталі першымі для Моцнай Украіны. Перад німі быў праведзены праймерыз (унутрыпартыйныя выбары), які вызначыў будучых кандыдатаў. Усеўкраінскі рэзультат партыі — 4,3-4,5 %. Партыя была прадстаўлена ў 20 абласных саветах, Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым, гарадскіх і раённых саветах. Пяць і больш працэнтаў партыя атрымала ў Ровенскай (6.2 %), Хмяльніцкай (5.8 %), Палтаўскай (5 %), Днепрапятроўскай (8.6 %), Кіеўскай (8.1 %), Харкаўскай (6.6 %), Адэскай (5.3 %), Запарожскай (6 %) абласцях. Не была прадстаўлена ў Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай, Чарнавіцкай і Вінніцкай абласных саветах. Моцнаукраінцы сталі мэрамі гарадоў Луцк, Уладзімір-Валынскі (Валынская вобласць); Астрог (Ровенская вобласць); Крэмэнэць (Цярнопальская вобласць); Асцёр, Шчорс (Чарнігаўская вобласць); Паўлаград, Марганец (Днепрапятроўская вобласць); Белгарад-Днястроўскі, Сарата, Ізмаіл (Адэская вобласць); Вільнянск (Запарожская вобласць); Горліўка, Наваазоўск (Данецкая вобласць). У асобныя рэгіоны выбарчы спіс узначалілі кіраўнікі партыі: Сяргей Цігіпка — Днепрапятроўская вобласць, Кастусь Бандарэнка — Чарнавіцкая вобласць, Аляксандра Кужаль — Аўтаномная Рэспубліка Крым.

Партыя і ўлада[правіць | правіць зыходнік]

  • 10 сакавіка 2010 года кіраўнік партыі «Моцная Украіна» Сяргей Цігіпка быў прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Украіны па эканамічных пытаннях. Яго рабочай групай быў распрацаваны Падатковы кодэкс, які прыняла Вярхоўная Рада Украіны, пкрамя гэтага - Мытны кодэкс і праект пенсійнай рэформы. 9 снежня 2010 года Сяргей Цігіпка быў прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Украіны — Міністрам сацыяльнай палітыкі Украіны.
  • Да 28 сакавіка 2010 года кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па пытаннях рэгулятарнай палітыкы і прадпрымальніцтва была намеснік старшыні партыі Аляксандра Кужаль.

Пасля 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2011 года намецілася дэградацыя партыі. 16 жніўня 2011 года С. Цігіпка заявіў аб зліцці «Моцнай Украіны» з Партыяй рэгіёнаў. Аднак А. Кужаль адмовілася ўступаць у Партыю рэгіёнаў. 24 кастрычніка 2011 года яна жорстка выступіла на з’ездзе партыі, заявіла аб сваёй адстаўцы з пасады і намерах стварэння новага грамадскага праекта.

У 2012 годзе партыя фактычна спыніла існаванне і ў 2014 годзе яна была ліквідавана[1].

Праграма партыі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніцтва партыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]