Мошкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мошкі
Dip-nem-simuliidae-sp.gif
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Simuliidae

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   126640
NCBI   7190
EOL   9010

Мошкі (Simuliidae) — сямейтсва насякомых атраду двухкрылых. Больш за 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. З камарамі, макрацамі і іншымі насякомымі-крывасмокамі атраду двухкрылых утвараюць гнюс. На Беларусі 16 відаў. Часцей трапляюцца мошка аздобленая, мошка насатая, мошка паўзучая, мошка рачная, мошка тундравая.

Актыўныя ў гарачыя сонечныя дні. Укусы выклікаюць мясцовыя (папулы, пухліны) і агульныя (ацёкі, гіперэмія, павышэнне тэмпературы) рэакцыі. Мошкі пераносяць узбуджальнікаў анхацэркозу буйной рагатай жывёлы, тулярэміі, лейкацытозу і гемаспарыдыёзу і інш.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 7 мм. Ногі кароткія, дужыя. Афарбоўка найчасцей чорная, крылы шырокія, празрыстыя. Ротавыя органы колючага тыпу. Хабаток кароткі. Вусікі 11-членікавыя, кароткія, тоўстыя. Самцы кормяцца нектарам кветак, самкі — крывасмокі. Яйцы адкладваюць у вадзе на камяні, лісце і іншыя прадметы. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў праточнай вадзе (патрабавальныя да ўзроўню кіслароду), маюць павуцінавыя залозы, сакрэт якіх спрыяе прымацаванню лічынак да субстрату і з'яўляецца матэрыялам для коканаў, у якіх яны акукліваюцца. Даюць да 4 пакаленняў за год.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 533. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).