Мсціслаўскае ваяводства
| Герб |
|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Мсціслаў |
| Насельніцтва | гл. Насельніцтва |
| Плошча | 22,6 тыс. км² |
Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Плошча складала каля 22,6 тыс. км². Сталіцай ваяводства з'яўляўся Мсціслаў. Ваяводства паўстала з Мсціслаўскага княства.
На поўначы межавала са Смаленскім ваяводствам і Аршанскім паветам Віцебскага ваяводства, на захадзе і поўдні — з Менскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводства, на ўсходзе — з Белгарадскай губерняй Маскоўскага княства. Ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхнага складу (землі сучаснай Магілёўскай вобласці і значная частка Гомельшчыны).
Найбуйнейшыя населенныя пункты: Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ваяводства адыйшло да Расійскай імперыі, дзе было скасавана.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |