Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі
Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі
Мініяцюра з Царскага Тытулярніка. 1672 год.
Князь наўгародскі
1088 — 1094
Папярэднік: Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Пераемнік: Давыд Святаславіч
1095 — 1117
Папярэднік: Давыд Святаславіч
Пераемнік: Усевалад Мсціславіч
Князь растоўскі
1094 — 1095
Князь белгарадскі
1117 — 1125
Вялікі князь кіеўскі
1125 — 1132
Папярэднік: Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Пераемнік: Яраполк Уладзіміравіч
 
Нараджэнне: 1 чэрвеня 1076(1076-06-01)
Смерць: 14 красавіка 1132(1132-04-14) (55 гадоў)
Род: Рурыкавічы
Бацька: Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Жонка: Хрысціна Інгаўна
Дзеці: Усевалад Мсціславіч,
Ізяслаў Мсціславіч,
Расціслаў Мсціславіч,
Святаполк Мсціславіч,
Уладзімір Мсціславіч

Мсціслаў Уладзіміравіч, таксама празваны Вялікім (1 чэрвеня 1076 — 14 красавіка 1132) — вялікі князь Кіеўскі (1125—1132), сын старажытнарускага князя Уладзіміра Манамаха і англійскай прынцэсы Гіты Уэсэкскай.

Па волі бацькі ў трынаццацігадовым узросце стаў наўгародскім князем, дзе кіраваў у 10881093 і 10951117 гг, дзейнічаючы ў згодзе з наўгародцамі і спрыяючы ўмацаванню (у 1116 году адбылося пашырэнне наўгародскага дзяцінца) і ўпрыгожванню (па яго ўказанні закладзена была царква Звеставання на Гарадзішчы ў 1103 годе, і ў 1113 — Мікола-Дварышчанскі сабор) горада.

У 10931095 гг. Мсціслаў быў князем у Растове, граючы галоўную ролю ў барацьбе свайго бацькі Манамаха і Алега Святаславіча: у 1096 годзе ў бітве на рацэ Мядзведзіца ён разбіў брата Алега — Яраслава Святаславіча, а затым і самага Алега, якому прыйшлося пакінуць Мурам і Разань і бегчы ў стэп, да полаўцаў.

У 11171125 гг. валадарыў у Белгарадзе. Калі ў 1125 годзе памёр Уладзімір Манамах, Мсціслаў прыняў тытул вялікага князя.

Вядомы сваёй барацьбой з Полацкім княствам. Першы паход на Полацкае княства здзейсніў у 1127 годзе, падчас якога былі ўзяты і разрабаваны гарады Стрэжаў, Лагойск, Заслаўе, а ў Полацку князь Давыд Усяславіч заменены братам — Рагвалодам. Калі ў 1128 г. Рагвалод памёр, і ў Полацку зноў сеў Давыд, які адмовіўся ад міру, то Мсціслаў здзейсніў новы паход у 1129 годзе, падчас якога узяў у палон трох пакінутых Усяславічаў (Давыда, Святаслава і Расціслава) і ўсіх іх родных, а Полацкае княства анексаваў: сюды быў перакладзены на княжанне Ізяслаў Мсціславіч.

14 красавіка 1132 г. Мсціслаў памёр, перадаўшы трон свайму брату Яраполку. 1132 год агульнапрызнана лічыцца датай канчатковага распаду Кіеўскай Русі: з аднаго боку, сыны Мсціслава (Ізяслаў, Расціслаў, Усевалад) сталі кіраўнікамі самастойных княстваў, з іншага — ніводны з найбліжэйшых пераемнікаў Мсціслава не валодаў яго ваеннымі і палітычнымі талентамі і не змог спыніць дэзінтэграцыі старажытнарускіх земляў. І хоць Яраполк славіўся выдатным палкаводцам і адважным ваяром, але як палітык быў вельмі слабы і не мог спыніць далейшага распаду і драбненні земляў на незалежныя ад Кіева княствы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]