Муджыбур Рахман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Муджыбур Рахман
মুজিবুর রহমান
Муджыбур Рахман
сцяг
1-ы Прэзідэнт Бангладэш
10 студзеня 1972 — 12 студзеня 1972
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Чаўдхуры Абу Саед
сцяг
2-і Прэм'ер-міністр Бангладэш
13 студзеня 1972 — 26 студзеня 1975
Папярэднік: Таджудзін Ахмед
Пераемнік: Мансур Алі
сцяг
4-і Прэзідэнт Бангладэш
25 студзеня 1975 — 15 жніўня 1975
Папярэднік: Мухамед Махамадула
Пераемнік: Хундакар Муштак Ахмед
 
Партыя: Авамі Ліг
Адукацыя: вышэйшая
Веравызнанне: Іслам суніцкага толку
Нараджэнне: 17 сакавіка 1920(1920-03-17)
Тунгіпура, акруга Фарыдпур, Брытанская Індыя
Смерць: 15 жніўня 1975(1975-08-15) (55 гадоў)
Дака Сцяг Бангладэш
Пахаваны: Могілкі Банані, Дака
Бацька: Лутфар Рахман
Маці: Саера Кхатун
Жонка: Бегум Фазілатунеса [1]
Дзеці: сыны: Камаль (1949—1975), Джамаль (1954—1975) і Русел (1964—1975)
дочкі: Хасіна (1947) і Рэхана (1955)

Муджыбур РАХМАН, шэйх Муджыб (17 сакавіка 1920, Тунгіпура, Індыя15 жніўня 1975) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Бангладэш.

Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм'ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рахман // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Бангладэш Шаблон:Прэм'ер-міністры Бангладэш