Мужчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мужчына

Мужчына, чалавечая істота, якая валодае марфалагічнымі, функцыянальнымі і іншымі прыкметамі, якія вызначаюць мужчынскі пол: мужчынскі набор палавых храмасом (XY), рост, маса цела, асаблівасці целаскладу, будовы палавых органаў, інтэнсіўнасць абмену рэчываў, колькасць формавых элементаў крыві, гарманальны і біяхімічны статус і г.д.

Развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Падчас развіцця хлопчыка пад уплывам мужчынскіх палавых гармонаў паступова фарміруюцца першасныя і другасныя палавыя прыкметы. Першасныя палавыя прыкметы з'яўляюцца яшчэ падчас унутрывантробнага развіцця. Палавое паспяванне — фарміраванне другасных палавых прыкмет і пачатак функцыянавання палавой сістэмы — у хлопчыкаў пачынаецца звычайна каля 14 гадоў (пазней, чым у дзяўчынак). Складаныя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме ў перыяд палавога паспявання, нельга растлумачыць толькі зменамі ў палавых органах.

Узмоцнена развіваецца ўвесь арганізм, з павышанай нагрузкай працуюць унутраныя органы, перабудоўваецца дзейнасць нервовай сістэмы, змяняецца псіхіка, характар. Да перыяду палавой сталасці канчаткова фарміруецца палавая сістэма, з'яўляецца сталасць меркаванняў, імкненне да самастойнасці. Палавое пачуццё выяўляецца ўлюблівасцю, імкненнем да заляцання і палавой блізкасці. Надыход палавой сталасці характарызуецца здольнасцю да палавога жыцця і апладнення.

Перыяд палавой сталасці працягваецца ў сярэднім 40 гадоў. Тым часам дзейнасць мужчыны найбольш актыўна, затым пачынае паступова слабець. У натуральным працэсе развіцця і згасання палавой дзейнасці мужчыны могуць быць пэўныя адхіленні. Палавое развіццё і паспяванне можа пачынацца раней ці пазней, актыўны перыяд можа быць даўжэйшым ці карацейшым, старасць надыходзіць раней ці пазней. Гэтыя асаблівасці залежаць ад генетычнай схільнасці, стану здароўя, характару, харчавання, сацыяльна-бытавых умоў, клімату і інш.

Другасныя палавыя прыкметы, якія з'яўляюцца ў сталых мужчын[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд палавой сталасці мужчыны, як правіла, фізічна мацней, вышэй ростам і цяжэйшыя за жанчын. У мужчыны добра развіта мышачная сістэма, вужэй таз, шырэй плечавы пояс, пераважае грудабрушны тып дыхання. У мужчын, у адрозненне ад жанчын, валасы на лабку растуць у выглядзе ромба дагары, даходзячы да пупка. Валасяны покрыва рознай гушчыні маецца на твары, грудзях і іншых частках цела. Голас мужчыны больш ніжэйшы і рэзкі, чым у жанчыны. Паходка ў мужчыны звычайна больш вуглаватая і рэзкая.

Гендарныя стэрэатыпы («мужчынская псіхалогія»)[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што мужчынам у большай ступені, чым жанчынам, уласцівы воля, бясстрашнасць, устойлівасць, цягавітасць, рацыянальнасць, адвага, лагічнасць, ваяўнічасць, сталасць, рашучасць, уменне цвяроза ацэньваць рэчаіснасць, абагульняць асобныя факты, а таксама што мужчыны больш актыўныя, дзелавітыя, маюць імкненне да аўтарытарнасці, схільныя да працы з элементамі рызыкі. У той жа час у іх менш, чым у жанчын, развіты вербальныя здольнасці і інтуіцыя.

У той жа час многія схільны лічыць, што такія якасці прыпісвае мужчынам культурная традыцыя, і што далёка не заўсёды яны з'яўляюцца характэрнымі рысамі асобы мужчыны. Неабходна ўлічваць, што кожны мужчына мае свой індывідуальны характар, які фарміруецца пад уплывам розных грамадскіх і спадчынных фактараў.

Роля мужчын у грамадстве[правіць | правіць зыходнік]

Мужчынскія міфалагічныя выявы:
1. Геракл — ідэал мужчынскай сілы;
2. Апалон — ідэал мужчынскай прыгажосці

Гістарычна склалася так, што ў большасці культур мужчыны мелі больш правоў і карысталіся большым аўтарытэтам у грамадстве, чым жанчыны. Гэта традыцыя замацавана і ў прадпісаннях распаўсюджаных сусветных рэлігій. Шмат у чым гэта выклікана тым, што для жанчыны ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей асноўныя жыццёвыя мэты знаходзіліся выключна ўнутры сям'і. У наш час у многіх заходніх краінах (пераважна, у краінах Еўропы, а таксама ў ЗША) назіраецца тэндэнцыя ўраўноўвання ў правах жанчыны і мужчыны. Змены, якія адбыліся ў стаўленні да жанчыны ў XX стагоддзі на Захадзе, найбольш ярка характарызуюцца такімі працэсамі, як сексуальная рэвалюцыя і актывізацыя фемінізму як найбольш арганізаванай праявы імкнення да раўнапраўя мужчыны і жанчыны.