Музей-панарама «Барадзінская бітва»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей-панарама "Барадзінская бітва"

Будынак музея
Заснаваны 1962
Месцазнаходжанне Кутузаўскі праспект, д. 38, 121170, Масква
Праезд м. Кутузаўская, Парк Перамогі
Адкрыты сб, няд 10:00—18:00 (каса да 17:15)
1812panorama.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей-панарама «Барадзінская бітва» — музей на тэрыторыі былой вёскі Філі (цяпер Кутузаўскі праспект). Аснову мемарыяльнага комплексу складае хата савета ў Філях, адноўленая пасля пажару ў 1887 годзе, і сама панарама Барадзінскай бітвы, завершаная Францам Аляксеевічам Рубо ў 1912 годзе.

Кутузаўская хата ў Філях[правіць | правіць зыходнік]

Знакамітая хата селяніна Фралова згарэла 7 чэрвеня 1868 года разам з вялікай часткай абстаноўкі, якая была падчас ваеннага савета. На месцы згарэлай хаты 8 лістапада 1883 года быў пастаўлены помнік.

Захавалася апісанне Кутузаўскай хаты, зробленае яшчэ да пажару: «Як вонкавы, так і ўнутраны выгляд хаты захаваўся і па цяперашні час, у тым самым выглядзе, у якім яна была ў 1812 годзе. Па-ранейшаму абабітая дошкамі і афарбаваная дзікай фарбай (дзікая фарба — шараватая, шэрая, попельная з блакітна-шэрым адценнем), з дашчатым дахам, таксама афарбаваным, з трыма створкавымі вокнамі на вуліцу і з святлічкай. Абрашэчаны ганак з навесам і пяццю прыступкамі…». Вядомы і адзіны дакладны графічны малюнак Кутузаўскай хаты — маленькі эцюд Аляксея Кандрацьевіча Саўрасава, які, магчыма, напісаны ў 1866—1867 гадах, калі сямейства Саўрасава адпачывала ў летнія месяцы у ваколіцах Мазілава пад Масквой.

Па паведамленні М. А. Шаміна, урачыстае асвячэнне хаты, адноўленай па праекце інжынера М. Н. Літвінава і архітэктара Н. Д. Струкава, якія выкарыстоўвалі малюнак Саўрасава, адбылося 3 жніўня 1887 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да стагоддзя вайны 1812 года па заказе імператара Расійскай імперыі Мікалая II мастак Франц Рубо напісаў панараму «Барадзінская бітва». Праца над ёй ішла пры ўдзеле І. Р. Мясаедава і кансультанта Б. М. Колюбакіна . Першапачаткова панарама была адкрыта 1912 годзе ў спецыяльна пабудаваным архітэктарам П. А. Варанцова-Вельямінава павільёне на Чыстых прудах у Маскве (на месцы сучаснага дома № 12а па Чыстапрудным бульвары). Ажурную купальную канструкцыю павільёна распрацаваў інжынер Е. Ізраіловіч. У 1918 годзе панарама была дэмантаваная і пасля працяглай рэстаўрацыі мастаком П. Д. Корыным зноў адкрыта да 150-годдзя бітвы ў 1962 годзе ў будынку музея-панарамы на Кутузаўскі праспект. 1 снежня 2007 года адкрыты аддзел Музей Герояў.

Палатно панарамы «Барадзінская бітва»[правіць | правіць зыходнік]

Франц Рубо, палатно панарамы «Барадзінская бітва»
Франц Рубо, палатно панарамы «Барадзінская бітва»
Франц Рубо, палатно панарамы «Барадзінская бітва»


Іншыя экспанаты музея[правіць | правіць зыходнік]

  • Пастаўленая ў 1912 годзе музей-капліца святога Міхаіла, у памяць генерал-фельдмаршала М. І. Галянішчава-Кутузава.
  • Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года скульптара Н. В. Томскага, усталяваны перад будынкам музея ў 1973 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]