Музей Арсэ
| Музей Арсэ Musée d’Orsay |
|
| Дата заснавання | 1986 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | 62 rue de Lille 75007, Парыж |
| Адкрыты | аўт-нядз. 9:30-18:00, чц 9:30-21:45 |
| Білет | 9,50 Еўра |
| Каардынаты | |
| http://www.musee-orsay.fr/ | |
Арсэ́, музей Арсэ або музей д’Арсэ (фр.: Musée d’Orsay) — музей выяўленчых і прыкладных мастацтваў у VII акрузе Парыж а на левым беразе Сены, адзін з найбуйнейшых у свеце збораў французскага жывапісу і скульптуры перыяду 1848—1914 г. Аснову калекцыі складаюць працы імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Калекцыя багатая таксама творамі дэкаратыўнага мастацтва ў стылі ар-нуво, фатаграфіямі і прадметамі архітэктуры.
Змест |
Апісанне музея [правіць]
Выстава музея размяшчаецца на трох узроўнях, усе віды мастацтва (жывапіс, скульптура, архітэктура, мэбля, кіно, фатаграфія, музыка, мастацкае афармленне оперы), прадстаўлены ў храналагічным парадку. Музей Арсэ, такім чынам, запаўняе прамежак часу паміж калекцыямі музея Луўра і Музея сучаснага мастацтва Цэнтра Жоржа Пампіду.
Музей Арсэ таксама з'яўляецца месцам для правядзення спектакляў і канцэртаў. Таксама тут праводзіцца штогадовы фестываль, прысвечаны паходжанню кіно. Наведвальнікі могуць рэгулярна наведваць канферэнцыі і круглыя сталы, у асаблівасці звязаных з часовымі выставамі.
Гісторыя [правіць]
Музей Арсэ размяшчаецца ў былым будынку аднайменнага чыгуначнага вакзалу і атэля на левым беразе Сены ў самым цэнтры Парыжа, які прымыкае да яго, праз раку ад Луўра. Вакзал, спраектаваны архітэктарам Віктарам Лалу, быў адчынены 28 мая 1900 г. і стаў першым у свеце электрыфікаваным вакзалам. Арсэ абслугоўваў кірунак руху Парыж — Арлеан. Аднак да 1939 г. рух цягнікоў з гэтага вакзала практычна спынілася.
У 1971 годзе было прынята рашэнне разбурыць будынак. На шчасце, гэтага не адбылося, і падчас знаходжання Жоржа Пампіду на пасадзе прэзідэнта з'явілася ідэя пераўтварыць вакзал у музей. У 1978 г. збудаванне атрымала статус гістарычнага помніка. Пераемнік Пампіду, Жыскар д'Эстэн пачаў працэс рэканструкцыі вакзала і пераўтварэнні яго ў музей. Праца пачалася ў 1980 годзе, а ў 1986 г. тут быў адчынены музей, спраектаваны італьянскім архітэктарам Гае Аўленці.
Музей [правіць]
У цяперашні час у Арсэ дэманструюцца работы такіх майстроў, як:
- Жан Беро
- П'ер Банар
- Вінцэнт Ван Гог
- Поль Гаген
- Эдгар Дэга
- Каміль Каро
- Гюстаў Курбэ
- Люсьен Леві-Дзюрмэ
- Эдуар Манэ
- Жан-Франсуа Міле
- Клод Манэ
- Эдвард Мунк
- Каміль Пісаро
- Агюст Рэнуар
- Жорж Сёра
- Поль Сіньяк
- Альфрэд Сіслей
- Анры дэ Тулуз-Латрэк
- Тэадор Шасерыё
- Дамінік Энгр
Наведванне музея [правіць]
Квіток - 8 еўра, Ільготы для наведвальнікаў 18 - 30 гадоў - 5,50 еўра, для ўсіх - пасля 18 гадзін па чацвяргах і пасля 16.15 у астатнія дні. Бясплатны ўваход для наведвальнікаў маладзей 18 гадоў, інвалідаў з суправаджальным, для моладзі 18 - 25 гадоў па чацвяргах пасля 18 гадзін, для ўсіх - у першую нядзелю месяца[1].
Глядзіце таксама [правіць]
Ссылки [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Арсэ- (фр.) Афіцыйны сайт
- Аб музеі Арсэ на сайце інфранс.ру
- (англ.) віртуальная экскурсія па музею на сайце Insecula
- (англ.) Арсэ, французскі жывапіс, на сайце Insecula
- (англ.) Арсэ, скульптура, на сайце Insecula
- Satellite image from Google Maps