Музей Геці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей Геці
J. Paul Getty Museum
Цэнтр Геці
Цэнтр Геці
Дата заснавання 1954
Месцазнаходжанне Лос-Анджэлес, ЗША
Дырэктар Майкл Брэнд
http://www.getty.edu/
Лагатып ВікіСховішча Музей Геці на ВікіСховішчы

Музей Геці (J. Paul Getty Museum) — самы буйны мастацкі музей у Каліфорніі.

Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1997 года музей размешчаны ў Лос-Анджэлесе, у сучасным будынку Цэнтра Геці, будаўніцтва якога абыйшлося ў 1,2 млрд. долараў (арх. Рычард Меер). Музейныя калекцыі антычнага перыяду экспануюцца на Віле Геці ў Малібу (пабудавана па ўзоры Вілы папірусаў у Геркулануме). Уваход у музей бясплатны.

Музей быў заснаваны нафтавым магнатам Дж. Полам Геці (1892—1976), які быў да часу смерці самым багатым чалавекам свету. Пакінутая ім на патрэбы музея шматмільярдная маёмасць зрабіла музей Геці самым заможным набытчыкам твораў «старых майстроў» і антычнай скульптуры на прэстыжных аўкцыёнах Лондана і Нью-Ёрка.

Кіраўніцтва музея настолькі заўзята прынялося за скупку палотнаў вялікіх мастакоў, што на працягу 1980-х гг. іх вінавацілі ў стварэнні штучнага ажыятажу на рынку твораў мастацтва, які прывёў да залімітавага ўзлёту коштаў. У 2006 г. Цэнтр Геці апынуўся замяшаным у скандале, звязаным з кантрабандным вывазам антычных старажытнасцяў з Італіі і Грэцыі (такіх, як бронзавы «Атлет з Фано»). Італьянскі ўрад запатрабаваў у музея вярнуць усе каштоўнасці, вывезеныя з краіны незаконным шляхам[1].

Шэдэўры калекцыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 34°04′39″ пн. ш. 118°28′30″ з. д. / 34.0775° пн. ш. 118.475° з. д. (G) (O) (Я)