Музей Радэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атэль Бірон

Музей Радэна (фр. Musée Rodin) — музей мастацтваў у Францыі, які ўяўляе сабой найбуйнейшы збор работ французскага скульптара Агюста Радэна. Адкрыты ў 1919 годзе.

Музей знаходзіцца на ру дэ Варэн у 7 акрузе Парыжа, у палацы Біронаў (hôtel particulier), пабудаваным у 17271732 гадах архітэктарам Жакам-Анж Габрыэлем для фінансіста Абрахама Пейрэн дэ Мора. З 1904 года ў будынку пражывалі розныя мастакі, у тым ліку і А. Радэн (у 19081917 гадах). Дзякуючы яго ўплыву палац быў захаваны ад зносу, і ў 1916 годзе было прынята рашэнне збіраць тут работы Радэна, а таксама звязаныя з яго жыццём і творчасцю дакументы. У музеі сабраны больш за 6600 скульптур, 8000 фатаграфій і 7000 іншых твораў мастацтва.

Акрамя шматлікіх работ самога Радэна (у тым ліку яго «Мысляр»), у музеі таксама захоўваюцца скульптурныя творы каханай Радэна — Камілы Кладэль, а таксама яго асабісты збор жывапісу — у тым ліку працы пэндзля Вінцэнта ван Гога.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]