Музей Сярэднявечча, Парыж
| Музей Сярэднявечча фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny |
|
| Месцазнаходжанне | 6 place Paul Painlevé, Лацінскі квартал, Парыж |
|---|---|
| Адкрыты | з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня |
| http://www.musee-moyenage.fr/ | |
Музей Сярэднявечча (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny).
Змест |
Гісторыя[правіць]
Поўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэднявечча — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе.
Экспазіцыя[правіць]
Сам будынак музея з'яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк.
У музеі прадстаўлены:
- драўляныя і каменныя скульптуры (XII—XIII стагоддзя)
- габелены
- вітражы
- мініяцюры
- вырабы з слановай косткі
- прадметы побыту (замкі, ключы, манеты, інструменты)
Статуі сабора Парыжскай Божай Маці[правіць]
Падчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «усе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі ». Асобны загад Рабесп'ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора.
Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні.
Габелены «Дама з аднарогам»[правіць]
Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека.
Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя.
Гісторыя будынка[правіць]
На думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда.
Практычная інфармацыя[правіць]
Музей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé.
Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня.
Глядзіце таксама[правіць]
Ссылки[правіць]
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|