Музей Усходу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Музей Усходу ў Маскве. Заснаваны ў 1918 г. на аснове прыватных калекцый, у т.л. П. І. Шчукіна, К. Ф. Някрасава і інш. Да 1925 г. называўся «Ars Аsіаtіса» («Мастацтва Азіі»), да 1962 г. — Музей усходніх культур, да 1992 г. — Музей мастацтва народаў Усходу. Калекцыі ўключаюць старажытныя, сярэдневяковае і сучаснае мастацтва Сярэдняй Азіі, Каўказа і Закаўказзя, краін Дальняга Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі, Ірана, Індыі, Турцыі, арабскіх краін, народаў трапічнай Афрыкі; творы ўсходняга дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кітайскага жывапісу XI—XX стст., індыйскай і іранскай мініяцюры XVI—XVII стст., японскай гравюры XVIII—XIX стст. і інш. Размешчаны часткова ў былой гарадской сядзібе Луніных (1823 г., арх. Д.Жылярдзі). Як НДІ праводзіць вялікую навуковую работу, арганізуе археалагічныя і этнаграфічныя экспедыцыі, канферэнцыі, выдае каталогі, зборнікі дакладаў і навуковых паведамленняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей Усходу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.