Музей партугальскай мовы
| Музей партугальскай мовы парт.: Museu da Língua Portuguesa |
|
Станцыя Луз, будынак музея |
|
| Дата заснавання | 20 сакавіка 2006 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Сан-Паўлу |
| Наведвальнікі | 580 000[1] (2006) |
| Дырэктар | Антоніа Сартыні |
| www.museulinguaportuguesa.org.br | |
Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].
Мэтай музея з'яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.
Зноскі
- ↑ Istoé Gente: Museu da Língua Portuguesa é o mais visitado.
- ↑ Museu da Língua Portuguesa aberto ao público no dia 20 , Notícias Lusofonas . Праверана 29 чэрвеня 2006.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Museu da Língua Portuguesa (парт.)
- Secretaria da Cultura de São Paulo (парт.)
- Fundação Roberto Marinho (парт.)
- Fundação Calouste Gulbenkian (парт.)
- Fundação Luso-Brasileira (парт.)
- Revista Museu (парт.)
- Instituto Camões (парт.)