Музей сучаснага мастацтва, Парыж
| Парыжскі музей сучаснага мастацтва Musée d'Art moderne de la Ville de Paris |
|
Такійскі палац |
|
| Дата заснавання | 1961 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | 11, avenue du Président Wilson 75116 Paris |
| Праезд | метро Alma-Marceau і Iéna |
| Каардынаты | |
| Афіцыйны сайт музея | |
Парыжскі музей сучаснага мастацтва (фр.: Musée d'Art moderne de la Ville de Paris) займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя.
Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду.
Змест |
Гісторыя музея [правіць]
Першапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна (фр.: Dr Girardin) в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы.
Пастаянная калекцыя [правіць]
Пастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку.
Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.) [правіць]
Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам.
У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону).
Сучасны раздзел (пасля 1960 года) [правіць]
Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых:
- Плынь Новага Рэалізму: Арман (фр.: Arman), Сезар, Дэшам (фр.: Gérard Deschamps), Эн (фр.: Raymond Hains), Кляйн, Рэс (фр.: Martial Raysse) і Вілежле (фр.: Jacques Villeglé).
- Плынь Флуксус: Бен (фр.: Benjamin Vautier), Дзітман (фр.: Erik Dietman), Фію (фр.: Robert Filliou).
- Плынь блізкіх па духу артыстаў (фр.: mouvement d’artistes proches d’esprit): Бродтэрс (фр.: Marcel Broodthaers), Балтанскі, Анэт Месажэ)
- Рух Figuration narrative: Куеко (фр.: Henri Cueco), Эро (фр.: Erró), Фраманжэ, Ранкіяк (фр.: Bernard Rancillac), Манары (фр.: Jacques Monory), Шлосер (фр.: Gérard Schlosser), Штампфлі (фр.: Peter Stämpfli).
«Крадзеж стагоддзя» [правіць]
У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра[1][2].
Выкрадзеныя палатна:
- П. Пікаса «Голуб з зялёным гарошкам» (1912)
- А. Маціса «Пастараль» (1906)
- А. Мадыльяні «Жанчына з веерам»
- Ф. Лежэ «Нацюрморт з падсвечнікі» (1922)
- Ж. Брак «Алівы паблізу Эстака» [3]
Практычная інфармацыя [правіць]
Музей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna.
Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка.
Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00
Зноскі
- ↑ В Париже украли живописи на 100 млн , Радио Маяк (20 мая 2010 года).
- ↑ Jones, Sam. Picasso and Matisse masterpieces stolen from Paris museum (англ.) (20 мая 2010 года).
- ↑ З Музея сучаснага мастацтва выкрадзеныя карціны на 500 млн.еўра РЭХА планеты