Музей фінскай архітэктуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей фінскай архітэктуры
Заснаваны 1956
Адкрыты 1956
Месцазнаходжанне Хельсінкі, Фінляндыя
Адрас Kasarmikatu 24, 00130 Helsinki[1], Korkeavuorenkatu 23[2] і Kasarmikatu 24[3]
mfa.fi (фін.)
mfa.fi/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей фінскай архітэктуры (фінск.: Suomen arkkitehtuurimuseo, шведск.: Finlands arkitekturmuseum) — музей у горадзе Хельсінкі (Фінляндыя).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Выставачная зала
Інтэр'ер музея

Музей быў заснаваны ў 1956 годзе і з'яўляецца другім найстарэйшым у свеце музеем архітэктуры. Музей фінскай архітэктуры быў створаны на базе фатаграфічнай калекцыі фінскай асацыяцыі архітэктараў (SAFA), якая была створана ў 1949 годзе.

Музей арганізуе выстаўкі ў Фінляндыі і за мяжой. Музей мае архіў і бібліятэку і падае тэхнічныя, навукова-даследчыя, выдавецкія і інфармацыйныя паслугі.

Будынак музея быў спраектаваны Магнусам Ш'ерфбекам ў стылі неарэнесансу, будаўніцтва было завершана ў 1899 годзе. Спачатку дом выкарыстоўваўся для размяшчэння навуковых арганізацый і ўстаноў універсітэта. Музей пераехаў у гэты будынак у 1981 годзе, да гэтага ён размяшчаўся ў будынку былога драўлянага павільёна ў Кайвапуйста.

Музей размяшчаецца на трох паверхах. На першым паверсе знаходзяцца касы, кнігарня і бібліятэка. На другім паверсе - часовыя выстаўкі, на трэцім - пастаянная экспазіцыя, архіў і адміністрацыя музея.

Музей увесь час арганізуе выстаўкі, прысвечаныя фінскай і замежнай архітэктуры. У любы момант часу ў музеі адначасова праходзяць дзве выстаўкі. На выстаўках прадстаўлены работы вядомых архітэктараў, работы пераможцаў архітэктурных конкурсаў і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21130 Праверана 30 студзеня 2020.
  2. Buildings Protected by Detailed Plans of the City of Helsinki Праверана 26 студзеня 2020.
  3. Helsingin rakennukset (rakennukset karttakohteina, Paikkatietoydin) // https://kartta.hel.fi/paikkatietohakemisto/pth/?id=278 Праверана 28 красавіка 2020.