Мухамад Аль-Харэзмі
| Мухамед ібн Муса Харэзмі | |
| محمد بن موسى الخوارزمي | |
Паштовая марка СССР, 1983. |
|
| Дата нараджэння: |
каля 783 |
|---|---|
| Дата смерці: |
каля 850 |
| Вядомы як: |
Аль-Харэзмі |
Мухамад ібн Муса Харэзмі (перс. محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, Харэзм, каля 783 — каля 850), вялікі персідскі матэматык, астраном і географ, заснавальнік класічнай алгебры.
Звестак аб жыцці аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у Багдадзе, узначальваючы пры халіфе аль-Мамуне (813—833) бібліятэку «Дома мудрасці». У 827 прымаў удзел у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку (842—847) узначальваў экспедыцыю да хазараў. Апошняе ўпамінанне аб ім датуецца 847 годам.
Аўтар кнігі «Аб індыйскім злічэнні», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэднявечнай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін алгарытм, упершыню выкарыстаны Лейбніцам.
- Асобы
- Постаці навукі
- Асобы на марках
- Нарадзіліся ў 783 годзе
- Памерлі ў 850 годзе
- Постаці матэматыкі
- Постаці матэматыкі сярэднявечнага Усходу
- Постаці матэматыкі IX стагоддзя
- Постаці астраноміі
- Постаці астраноміі сярэднявечнага Усходу
- Постаці астраноміі IX стагоддзя
- Постаці геаграфіі сярэднявечнага Усходу
- Гісторыя Узбекістана
- Харэзм