Мухамад Алі Чаўдхуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамад Алі Чаўдхуры
(урду: چوہدری محمد علی)
Сцяг4-ы Прэм'ер-міністр Пакістана
12 жніўня 1955 — 12 верасня 1956
Манарх Елізавета II (да 12 сакавіка 1956)
Папярэднік Мухамад Алі Багра
Пераемнік Хусейн Шахід Сухравардзі

Нараджэнне 15 ліпеня 1905(1905-07-15)[1]
Смерць 2 снежня 1982(1982-12-02)[2] (77 гадоў)
Веравызнанне Іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, навуковы работнік, эканаміст, фінансіст

Мухамад Алі Чаўдхуры (урду: اسکندرمیرز), 15 ліпеня 1905, Джаландхар, Пенджаб — памёр 2 снежня 1980 года ў Карачы. Палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мухамад Алі Чаўдхуры скончыў у 1927 годзе Пенджабскі ўніверсітэт. У 19281945 гадах займаў адказныя пасады ў фінансавым ведамстве каланіяльнай Індыі. У жніўні 1947 — кастрычніку 1951 займаў пасаду генеральнага сакратара ўрада Пакістана. У 19521954 гадах — міністр фінансаў і эканомікі. У 19551956 гадах — прэм’ер-міністр і міністр абароны Пакістана. У 1957-59 гадах пасол спачатку ў ЗША, а затым у Японіі. Да 1956 года быў членам кіруючай партыі «Мусульманская ліга». У 1962 годзе стаў адным з лідараў правай партыі «Нізам-і-іслам».

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Ali Chaudri Mohamad «The emergence of Pakistan», New York 1967.

Зноскі

  1. Chaudhry Muhammad Ali // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 11 сакавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]