Мухамед аль-Макрыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамед аль-Макрыф
араб. محمد يوسف المقريف‎‎
Сцяг1-ы Старшыня Усеагульнага Нацыянальнага Кангрэса Лівіі
з 9 жніўня 2012
Папярэднік Махамед Алі Салім (в.а.)
Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль (як старшыня ПНС Лівіі)
Сцяг1-ы Лідар Нацыянальнага Фронту выратавання Лівіі,
Лідар Нацыянальнага фронту
з 7 кастрычніка 1981
Папярэднік Пасада заснавана

Нараджэнне 1940(1940)
Бенгазі, Каралеўства Лівія
Веравызнанне Іслам (суніцкага толку)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, дыпламат, палітык, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мухамед Юсуф аль-Макрыф (араб. محمد يوسف المقريف‎‎; нар. 1940) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік Лівійскай рэспублікі як старшыня Усеагульнага Нацыянальнага Кангрэса (з 9 жніўня 2012 года). Верагодны кандыдат на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Лівіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бенгазі. У 1978—1980 гг. быў паслом Лівіі ў Індыі. У 1980 г. збег у Марока з-за негатыўнага стаўлення да дыктатуры Муамара Кадафі. У 1981 г. заснаваў «Нацыянальны фронт выратавання Лівіі», быў яго лідарам з 1982 па 2001 гг. Быў адным з арганізатараў няўдалага замаху на Кадафі 8 мая 1984 г. У сваю чаргу, агенты Кадафі тройчы спрабавалі забіць яго за мяжой. На працягу больш за 30 гадоў выгнання аль-Макрыф заклікаў да звяржэння рэжыму Кадафі і правядзення дэмакратычных рэформ.

Падчас Грамадзянскай вайны зноў вярнуўся ў Лівію. У 2012 г. узначаліў «Нацыянальны фронт» (пераемнік НФСЛ). На ліпеньскіх выбарах ва Усеагульны нацыянальны кангрэс «Нацыянальны фронт» атрымаў 3 парламенцкія месцы. 9 жніўня 2012 аль-Макрыф быў абраны на пасаду старшыні ВНК (за яго прагаласавалі 113 з 200 дэлегатаў).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт Архівавана 4 мая 2019.