Мухафаза Бені-Суэйф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бені-Суэйф — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бені-Суэйф. Размешчана ў цэнтры краіны, на поўдзень ад мухафазы Эль-Фаюм, на поўнач ад мухафазы Эль-Мінья і на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, мухафаза Эль-Гіза мяжуе з Бені-Суэйфам на захадзе і паўночным усходзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Старажытным Егіпце цяперашняя тэрыторыя мухафазы ўваходзіла ў склад дваццатага нома. У часы да адміністрацыйнай рэформы, калі Егіпет дзяліўся на 42 рэгіёны, мухафаза Бені-Суэйф займала тэрыторыю дваццатага і дваццаць чацвёртага рэгіёну.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікам старажытнасці з'яўляецца Медумскі некропаль, дзе знаходзіцца Медумская піраміда — адна з самых старажытных егіпецкіх пірамід, пабудаваная ў 2600 годзе да нашай эры. Будаўніцтва скончылася пры фараоне Снофру — першым кіраўніку з чацвёртай дынастыі. Помнікі часоў фараонаў таксама ёсць у вёсках Абу-Сір, Іхнасья, Дашаша, Эль-Хіба, Эль-Мадаль і інш. Ёсць копцкія манастыры і цэрквы.