Мыс Добрай Надзеі
| Мыс Добрай Надзеі афр.: Kaap die Goeie Hoop |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
| Суб'ект | Заходне-Капская правінцыя |
Мыс Добрай Надзеі (афр.: Kaap die Goeie Hoop, англ.: Cape of Good Hope) размешчаны ў ПАР на Капскім паўвостраве паўднёвей Кейптаўна.
Ён не з'яўляецца самым паўднёвым пунктам Афрыкі, бо самы паўднёвы пункт кантынента — Іголкавы мыс, які размяшчаецца ў 155 км ад мыса Добрай Надзеі. Але берагавая лінія Афрыканскага кантынента тут упершыню паварочвае на ўсход, адкрываючы праход з Атлантычнага акіяна ў бок Індыйскага. Ён з'яўляецца самым крайнім паўднёва-заходнім пунктам Афрыкі, што пацвярджае і надпіс з дакладнымі каардынатамі, устаноўлены на пляцоўцы перад мысам. Капскі паўвостраў, дасягнуўшы ў гэтым месцы свайго самага паўднёвага пункту, далей загінаецца ледзь на поўнач і абрываецца ў акіян высокім і стромкім скалістым мысам — Кейп-Пойнт, каардынаты якога даюць яго становішча на 50 метраў паўночней Мыса Добрай Надзеі, хоць менавіта на Кейп-Пойнце ўстаноўлены маяк пад назвай «Мыс Добрай Надзеі». Адсюль узнікае вядомае непаразуменне, лёгка вытлумачальнае пры аглядзе на мясцовасці, дзе відаць, што судны «агінаюць» менавіта Кейп-Пойнт, за якім адкрываецца абшар заліва Фалс-Бей, куды заходзіць цёплае плынь з Індыйскага акіяна. Па гэтай прычыне тэмпература вады на ўсходнім беразе Капскага паўвострава заўсёды на некалькі градусаў вышэй, чым на яго заходнім узбярэжжы, якое абмываецца водамі халоднай Бенгельскай плыні з Антарктыкі.
У 1488 годзе мыс Добрай Надзеі быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Барталамеу Дыяшам і названы Мысам Бур. Аднак, партугальскі кароль Жуан II пераназваў мыс, апраўдана спадзяючыся на тое, што зараз адкрыецца марскі шлях у Індыю.
У 1497 годзе Васка да Гама, абмінуўшы Мыс Добрай Надзеі, праклаў гэты марскі шлях да індыйскага ўзбярэжжа. Такім чынам, «Добрая Надзея» караля Жуана апраўдалася і за мысам на стагоддзі замацавалася яго знакамітае імя.
| Гэта пачатак артыкула пра Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||