Мыс Спартэль
Спартэль (ісп.: Espartel, араб.: رأس سبارتيل) — мыс у Марока, размешчаны на ўваходзе ў Гібралтарскі праліў прыкладна ў 10 км ад горада Танжэр.
Недалёка ад мыса размяшчаўся востраў Спартэль, які затануў прыкладна 12 тыс. гадоў назад[1]. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэты востраў з'яўляўся легендарнай Атлантыдай. Ад мыса на поўдзень распасціраецца адна з самых працяглых у свеце пляжных ліній (47 км), якая абмываецца чыстымі водамі акіяна.
Дзякуючы свайму становішчу на стыку Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна раён вакол мыса меў стратэгічнае значэнне. У кастрычніку 1782 года падчас войны за незалежнасць ЗША адбылася бітва паміж брытанцамі і іспанцамі. Праз некалькі сот гадоў, у гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі побач з мысам таксама адбылася марская бітва.
Зноскі
- ↑ Ornekas, Genevra. Atlantis Rises Again .
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||