Мыш-малышка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мыш-малышка
Мыш-малышка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Micromys minutus (Pallas, 1771)

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   585369
NCBI   13151
EOL   1179217

Мыш-малышка (Micromys minutus) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Даўжыня цела — 6—7, хваста 5—7 см, маса каля 5 г (самы дробны грызун на Беларусі). Поўсць ад пясочна-вохрыстай да буравата-аліўкавай, на бруху светлая.

Водзіцца на палях, лугах, балотах, у лесе, зімой трапляецца ў пабудовах, сціртах саломы; на Беларусі нешматлікая. Жыве ў шарападобных гнёздах з травінак, звычайна замацаваных на сцяблах раслін. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. За год дае некалькі прыплодаў па 4—8 мышанят у кожным.

Шкодзіць збожжавым культурам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыш-малышка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.