Мы, беларусы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
My Belarusy 1.png
Першая старонка нот гімна Беларусі.
Аўтар слоў М. М. Клімковіч, 1955
Уладзімір Карызна, 2002
Кампазітар Нестар Сакалоўскі, 1944
Краіна Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Зацверджаны 24 верасня 1955 (музыка)
2 ліпеня 2002 (словы)

Гімн Беларусі — адзін з сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Музыка гімна Беларусі напісаная Нестарам Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, пачынаўся са слоў «Мы, беларусы», як і цяперашні. У 2002 зацверджаны новы тэкст гімна; тэкст перапрацаваны Уладзімірам Карызнам, які прыбраў спасылкі на Расію, Леніна і камуністычную партыю.

Гімн Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў — сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Гімн БССР[правіць | правіць зыходнік]

Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Сілы гартуе, люд Беларусі
Ў братнім саюзе, ў мужнай сям'і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!

Дружба народаў — сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму — радасці сцяг!

Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!