Мэйн-кун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэйн-кун

Мэйн-кун
Паходжанне
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі
Год 1878
Класіфікацыя FIFe
Катэгорыя II -semilonghair
Стандарт MCO
Класіфікацыя WCF
Катэгорыя SLH
Стандарт MCO
Мэйн-кун на Вікісховішчы

Мэйн-кун ці амерыканская янотавая котка — парода даўгапоўсных котак, атрыманая ў 19 стагоддзі ў ЗША. Паводле легенды, першы мэйн-кун нарадзіўся ад любові ката і янота. Сапраўдныя продкі мэйн-кунаў дагэтуль не знойдзеныя. Стандарт пароды прыняты ў 1983 годзе.

Вонкавы выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Мэйн-куны — найбуйнейшыя коткі. Самцы важаць, напрыклад, ад 7 да 15 кг. Поўсць у іх доўгая і мяккая. Калі надыходзіць лета, мэйн-куны скідваюць даволі вялікія шматы поўсці. Галава ў мэйн-кунаў выцягнутая, але даволі малая проці тулава, вакол галавы даўжэйшая за целавую поўсць утварае каўнер. Для мэйн-кунаў характэрная палідактылія.

Нораў[правіць | правіць зыходнік]

Мэйн-куны — паважлівыя і ціхія. Любяць гаспадароў, і ўмеюць спяваць вельмі прыгожую хурну.

Догляд[правіць | правіць зыходнік]

Мэйн-куны патрабуюць няспыннага догляду іх поўсці.