Мэрылін Манро

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Marilyn Monroe by Bottelho

Мэрылін МАНРО; ММ, сапр.: Норма Джын МОРТЭНСАН (англ.: Marilyn Monroe, англ.: Norma Jean Mortenson, англ.: Norma Jeane Baker; 1 чэрвеня 1926, каля Лос-Анджэлеса5 жніўня 1962, Лос-Анджалес), амерыканская кіназорка.

У гады 2-ой сусветнай вайны, калі Норма працавала на авіяцыйным заводзе, на яе звярнуў увагу ваенны фотарэпарцёр, у 1946 яе партрэты з'явіліся на вокладках некалькіх часопісаў, пасля гэтага ёй быў прапанаваны кантракт на здымкі ў Галівудзе. Яе дэбютам сталі малыя эпізадычныя ролі ў фільмах «Скудда-у! Скудда-гэй!» (Scudda-Hoo! Scudda-Hay) і «Небяспечныя гады» (Dangerous Years, 1948), за імі быў буйнейшы эпізод у малабюджэтным мюзікле «Дамы з кардэбалету» (Ladies of the Chorus, 1949). Атрымаўшы эпізадычныя, чыста "знешнія" ролі ў фільмах «Усё пра Еву» (All about Eve) і «Асфальтавыя джунглі» (The Asphalt Jungle, 1950), Манро сыграла іх на мяжы сваіх здольнасцяў. Зазначыўшы, што гледачу падабаецца вобраз нявіннасці ў спалучэнні з спакуслівым целам, Галівуд стаў прапаноўваць актрысе больш выйгрышныя ролі — у фільмах «Уваходзіце без стуку» (Don't Bother to Knock, 1952) і «Ніагара» (Niagara, 1953). Да 1954 Манро стала зоркай першай велічыні і культавай постаццю.

У фільме «Джэнтльмены аддаюць перавагу бландзінкам» (Gentlemen Prefer Blondes, 1953) Манро прадэманстравала свае здольнасці ў спеве і танцы, а пасля карцін «Як выйсці замуж за мільянера» (How to Marry a Millionaire, 1953), «Праз сем гадоў пасля вяселля» (The Seven Year Itch, 1955), «Прынц і харыстка» (The Prince and the Showgirl, 1957) яна цалкам асвоілася ў жанры лёгкай камедыі. Сілу прывабнасці Манро можна ацаніць па двух яе самым паспяховым фільмам – «Аўтобусны прыпынак» (Bus Stop, 1956) і класічная камедыя Б. Уайлдэра «Некаторыя любяць гарачэй» (Some Like It Hot, 1959; у савецкім пракаце «В джазе только девушки»), дзе ў поўнай меры выявіўся камедыйны талент актрысы.

З ростам славы Манро яе асабістае жыццё ўскладнялася. Прызнанне яе акцёрскіх здольнасцяў (яна нават вырашыла пакінуць Галівуд і вучыцца ў прэстыжнай Акцёрскай студыі ў Л. і П. Страсбергаў) не памякчыла яе душэўнага дыскамфорту. Актрыса ўсё мацней упадала ў залежнасць ад алкаголю і транквілізатараў. Сцэнарый апошняга фільму Манро – «Непрыкаяныя» (The Misfits, 1960) – быў напісаны адмыслова для актрысы яе трэцім мужам, вядомым драматургам А. Мілерам, але яе частыя хваробы і зрывы здымак прывялі да перавышэння каштарысу і правалу праекту. Манро пайшла з жыцця, па афіцыйнай версіі – у выніку самазабойства.


Літ.:
  • Беленький И., Мэрилин. — М., 1993;
  • Грачев А., Мэрилин Монро. — М., 1991;
  • Разлогов К., Мэрилин Монро. — М., 1991

[правіць] У Сеціве

Commons