Мэт Дэйман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мэт Дэйман
Matt Damon
Фота
 
Дата нараджэння: 1 студзеня (8 кастрычніка) 1970
Месца нараджэння: Кембрыдж, Масачусетс, ЗША
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Прафесія: акцёр, прадзюсар, сцэнарыст
Кар'ера: 1988—дагэтуль
IMDb: ID 0000354
 
Узнагароды:

«Оскар» (1998)
«Залаты глобус» (1998)

Мэцью Пейдж Дэйман (англ.: Matthew Paige «Matt» Damon; 0 студзеня (8 кастрычніка) 1970, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый фільма» за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) (сумесна з Бенам Афлекам).

Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997), «Выратаваць радавога Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містар Рыплі» (1999); тры часткі пра прыгоды сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылогія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Марціна Скарсэзэ «Адрачэнцы» (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Мэцью Пейдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 годзе ў амерыканскім горадзе Кембрыдж штата Масачусетс, дзе знаходзіцца вядомы Гарвардскі ўніверсітэт. Першыя два гады яго жыцця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэйман (нар. 1943) быў падатковым інспектарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пейдж — прафесарам коледжа Леслі, якая спецыялізуецца на адукацыі ў малодшых класах. У ягоным радаводзе ёсць шатландскія і англійскія карані, а яго дзядуля быў фінам[1]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазней стаў скульптарам.

У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі развяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаванні ў маці ў Кембрыджы. Будучы акцёр вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем'яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народа Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Уіл Ханцінг».

У 1978 годзе ва ўзросце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бенам Афлекам[2][3], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі лепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафесійнымі партнёрамі на сцэне. Да 1986 года Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акцёрам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі не вельмі гэтым усцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з ўмовай, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зберажэнні Дэймана складалі каля 200 долараў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму акцёру атрымалася з'явіцца ў TJ Maxx commercial.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе з'явіўся ў фільме «Мужнасць у бою» з Дэнзелам Вашынгтонам і Мег Раян. Разам з Бенам Афлекам яны працягнулі напісанне сцэнарыя да фільма «Разумнік Уіл Ханцінг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстоне. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнарый набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнарый. З бюджэтам у 10 млн долараў карціна сабрала 225 млн у сусветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоуную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку сыграў Леанарда дзі Капрыё[1]. Акцёр мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Хаакіну Феніксу[1].

У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць радавога Раяна» Стывена Спілберга. У 1999 годзе з Бенам Афлекам здымаецца ў камедыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сміта і «Таленавіты містар Рыплі» рэжысёра Энтані Мінгелы з Гвінет Пэлтрау і Джудам Лоу. Дзеля таго, каб выканаць галоуную ролю ў фільме «Таленавіты містар Рыплі», Мэт Дэйман пахудзеў на 13,5 кілаграмаў. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца ігры на піяніна[1].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Мэт Дэйман жанаты з Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 годзе ў Аргенціне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вяселле адбылася 9 снежня 2005 года ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Манхэтэнскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.

11 чэрвеня 2006 года ў горадзе Маямі штата Фларыда ў іх нарадзілася дачка Ізабела. 20 жніўня 2008 года ў сям'і Мэта з'явілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 года нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсць дачка Алексія ад першага шлюбу.

Акцёр паліў, але кінуў пасля візіту да гіпнатызёра[1].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі,[4] пакінутых без перамогі, у вобласці кіно.

Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі. Поўны спіс гл. на IMDb.com

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK! (руск.) 
  2. Genealogical Chart Knowlton Line of Ben Affleck and Matt Damon — 2009.
  3. Matt Damon.
  4. Matt Damon — Awards. IMDb.com

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнарый 1981—2000