Мянтуз
| Мянтуз | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Від: |
Мянтуз звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Мянту́з звыча́йны (Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.
Змест |
[правіць] Біялогія
Пашыраны ў рэках і азёрах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у плыткіх прыбярэжных водах Балтыкі. У Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку. Народныя назвы: калека, мень, мянёк. Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай луской. Спіна зяленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусіка — ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя. Драпежнік.
Прамысловае значэнне мае ў Браслаўскіх і Нарачанскіх азёрах. Водзіцца ў Сарачанскай групе азёр.
[правіць] Кухня
Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 % бялку, 0,6 % тлушчу). Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51 — 67 % тлушчу, багатага вітамінамі A і D), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ў фінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныя юшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз, пірагі з начынкай з ментуза. Увогуле, ментуза можна гатаваць як траску.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мянтуз
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Мянтуз // Праект «Наша ежа»