Мёртвае лісце: Зорная цюрага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мёртвае лісце: Зорная цюрага (яп.: デッドリーブス) — японскі камедыйны мультфільм-анімэ 2004 г, зняты на фантастычна-прыгодніцкую тэматыку, з вялікай колькасцю гвалту, ненарматыўнай лексікі, эротыкі. Разам з тым нестандартны сюжэт і нетыповыя канцэпцыі герояў надалі яму папулярнасць сярод пэўных колаў гледачоў. Рэжысёр — Хіраюкі Імайсі, аўтары сцэнарыя — Імайтунз і Такеіці Хонда.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Суровая дзяўчына Панды і Рэтра (хлопец з тэлевізарам замест галавы) аказваюцца ў цэнтры Токіа, страціўшы памяць, не ведаючы, хто яны такія і як сюды трапілі. Вырашыўшы «адцягнуцца», яны учынілі ў Токіа шэраг пагромаў, за што трапілі ў касмічную турму, якую, па чутках, можна пакінуць толькі ў выглядзе нябожчыка. Але рамантычная пара ўзнімае турэмны бунт і ўстройвае крывавую лазню, зусім не ведаючы, колькі цікавых, вар'яцкіх і вясёлых прыгод яшчэ чакае яе наперадзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]