Мёртвы лёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мёртвы лёд — маса нерухомага ледавіковага лёду, якая адарвалася ад крыніцы свайго жыўлення. Трапляецца каля ніжняга краю актыўнага ледавіковага языка і часта не мае выразнай мяжы з ім. Таўшчыня да некалікіх дзясяткаў метраў. У гарах мёртвы лёд звычайна ўкрыты магутным слоем марэны, што служыць прычынай працяглага захавання. Пры дэградацыі плейстацэнавых ледавікоў узнікалі значныя масы мёртвага лёду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 328-329. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).