Мігель Хуарэс Сельман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мігель Хуарэс Сельман

Мігель Анхель Хуарэс Сельман (ісп.: Miguel Ángel Juárez Celman, 29 верасня 1844 - 14 красавіка 1909) — аргенцінскі адвакат і палітык. Прэзідэнт Аргенціны ў 1886-1890 гадах, адзін з ініцыятараў аддзялення царквы ад дзяржавы ў Аргенціне.

Стаўшы сенатарам ў 1883 годзе, зблізіўся з прэзідэнтам Аргенціны Хуліа Рока. Атрымаў падтрымку апошняга падчас выбараў старшыні Нацыянальнай аўтанамінісцкай партыі (НАП). Ён выйграў на прэзідэнцкіх выбарах 1886, хоць і не абышлося без абвінавачванняў у фальсіфікацыі выбараў. Віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны Карлас Пелегрыні, былы міністр абароны ва ўрадзе Рока.

Яго прэзідэнцтва адзначана шэрагам скандалаў. У 1890 годзе пасля матчу па рэгбі ў Буэнас-Айрэсе былі арыштаваныя гульцы абедзвюх каманд, а таксама ўсе 2500 гледачоў, якія прысутнічалі на матчы. Сельман зрабіўся падазроным пасля Паркавай рэвалюцыі, якая адбылася ў пачатку таго ж 1890 года, але паліцыя ўсё ж лічыла, што гэты матч быў толькі прыхаваннем для палітычнага мітынгу.

Большасць назіральнікаў чакалі, што ўрад Сельмана стане марыянеткай у руках былога прэзідэнта краіны Хуліа Рока. Аднак Сельман праявіў незалежнасць, узяўшы пад поўны кантроль Аўтанамінісцкую партыю. У 1890 годзе пасля чарговага паўстання Сельман быў вымушаны сысці ў адстаўку, а месца прэзідэнта заняў віцэ-прэзідэнт Карлас Пелегрыні. Пахаваны на могілках Рэкалета.