Міграцыя жывёл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Міграцыя жывёл (ад лац. migrans) — рэгулярнае перамяшчэнне папуляцыі жывёл, падчас якога асобіны з адной вобласці пражывання перамяшчаюцца ў іншую, але затым вяртаюцца назад. Міграцыі найбольш распаўсюджаны ў птушак (пералёты птушак) і рыб (напрыклад, міграцыі ціхаакіянскага ласося). У звяроў міграцыі вывучаны менш, з прычыны таго, што яны вядуць больш скрытны лад жыцця. Прыклады міграцый у жывёл — міграцыя паўночных аленяў з тундры ў лесатундру з надыходам зімы, яна выклікана недахопам і цяжкасцямі здабычы корму ў занесенай снегам тундры. Міграцыі жывёл маюць ярка выяўлены прыстасавальніцкі (адаптыўны) характар і ўзніклі падчас эвалюцыі ў самых розных відаў.

Тыпы міграцый[правіць | правіць зыходнік]

Міграцыі можна падзяліць на актыўныя (жывёлы перамяшчаюцца самі) і пасіўныя (жывёлы перамяшчаюцца на льдах ці нясуцца вадой). Актыўныя міграцыі можна падзяліць па часавых інтэрвалах, у якія яны адбываюцца:

  • Актыўныя
    • Сезонная міграцыя
    • Сутачная міграцыя
    • Перыядычная міграцыя

Прыклады міграцый[правіць | правіць зыходнік]

Як прыклады можна прывесці сезонныя перамяшчэнні мікраскапічных жывёл з глыбіннай часткі азёр на мелкаводдзі, звязаныя са зменамі тэмпературы вады, і міграцыю кітоў, якія восенню плывуць з прыпалярных раёнаў у субтропікі, дзе з'яўляюцца на свет іх дзіцяняты, а ў канцы вясны вяртаюцца назад у халодныя воды.

Тлумачэнне міграцый[правіць | правіць зыходнік]

Перамяшчэнне жывёл, выклікана неабходнасцю змянення ўмоў жыцця ці звязана з праходжаннем цыклу развіцця.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]