Міджыкенда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міджыкенда
(Mijikenda)
Міджыкенда.jpg
Агульная колькасць 1 922 тыс. (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Kenya.svg Кенія

Flag of Tanzania.svg Танзанія 

Мова мовы міджыкенда
Рэлігія культ продкаў, анімізм, татэмізм, хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы суахілі

Міджыкенда (саманазва: Mijikenda, літаральна "дзевяць плямёнаў", "дзевяць паселішчаў") — група плямёнаў банту, якая насяляе ўзбярэжжа Індыйскага акіяна ў Кеніі і на поўначы Танзаніі. Агульная колькасць (2010 г.) - 1 922 тыс. чал.[1][2][3][4][5][6][7][8][9]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паданняў, міджыкенда паходзяць з краіны Шунгвая, што знаходзілася на поўнач ад сучаснага месца пражывання, на тэрыторыі Самалі. Каля 1558 - 1610 гг. яны мігрыравалі на поўдзень пад ціскам варожага народа арома.

Аднак, некаторыя сучасныя даследчыкі ставяць пад сумненне факт позняга перасялення і лічаць, што міджыкенда з'яўляюцца прамымі спадчыннікамі мясцовых груп банту, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі народаў поўдню і з унутраных раёнаў Афрыкі. Апошнія траплялі на ўзбярэжжа ў выніку гандлю рабамі, што практыкаваўся суседзямі міджыкенда, суахілі. Мовы і культура міджыкенда шмат у чым падобная на суахілі, хаця маюцца і істотныя адрозненні.

Плямёны[правіць | правіць зыходнік]

Міджыкенда падзяляюцца на 9 плямён, якія размаўляюць на блізкіх мовах:

  • Чон'і (156 тыс. ў Кеніі)
  • Дурума (415 тыс. у Кеніі)
  • Гірыяма (786 тыс. у Кеніі)
  • Джыбана (37 тыс. у Кеніі)
  • Камбе (27 тыс. у Кеніі)
  • Каума (55 тыс. у Кеніі)
  • Рабаі (103 тыс. у Кеніі)
  • Рыбе (15 тыс. у Кеніі)
  • Дыга (328 тыс. у Кеніі, 176 тыс. у Танзаніі)

Культурная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым міджыкенда сяліліся ва ўмацаваных паселішчах кая на схілах узгоркаў, якія належылі пэўнаму роду. Колькасць родаў заставалася нязменнай, але яны ў сваю чаргу падзяляліся на мноства сваяцкіх груп. У кожнай хаціне месціліся пашыраныя патрылакальныя сем'і, што звычайна складаліся з трох пакаленняў. Існавалі таксама ўзроставыя групы. У іх уваходзілі тыя, хто разам прайшоў рытуал абразання (праводзіўся ў сярэднім раз на два гады).

Каля ўзгоркаў і на прыбярэжных раўнінах вырошчвалі зёлкавыя, бабовыя культуры, садавіну і какосы.

У нашы дні кая пакінуты, а іх насельніцтва жыве ў гарадах і вёсках. Аднак захаваліся сакральныя лясы (1538 га), што ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У сакральным лесе

Значная частка міджыкенда спавядае іслам і хрысціянства, але таксама захоўваюцца традыцыйныя культы, заснаваныя на шанаванні продкаў і сакральных лясоў. Апошнія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1538 га).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1231rev
рус.англ.фр.