Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні

Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні — міжнародны аэрапорт у Тэгеране. Будаваўся з 1981 года для разгрузкі адзінага тэгеранскага аэрапорта «Мехрабад», які не спраўляўся з ростам аб'ёмаў перавозак. Названы ў гонар Рухалы Мусаві Хамейні.

Плошча міжнароднага авіятэрмінала — 13 тысяч гектараў, ён абсталяваны самым сучасным абсталяваннем, на пабудову затрачана каля 60 мільёнаў долараў. 1 лютага 2004 г. адбылося адкрыццё першай чаргі міжнароднага аэрапорта. Адкрыты 30 красавіка 2005 г. Першапачаткова аэрапорт прымаў рэйсы толькі з дзяржаў Персідскага заліва. З лістапада 2007 аэрапорце перададзеныя міжнародныя рэйсы з аэрапорта «Мехрабад».