Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін (інакш: «Дзень дзеянняў у абарону рэк, вады і жыцця») — інтэрнацыянальная дата, якая адзначаецца ў дзесятках краін свету, штогод, 14 сакавіка. Упершыню «Дзень дзеянняў у абарону рэк, вады і жыцця» адзначаўся ў 1998 годзе. Не з'яўляецца непрацоўным днём.

Гісторыя і святкаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыва правядзення «Міжнароднага дня дзеянняў супраць плацін» належыць экалагічнай арганізацыі з Злучаных Штатаў Амерыкі, назва якой перакладаецца на беларускую мову як «Міжнародная сетка рэк». Амерыканцы прапанавалі адзначаць «дзень дзеянняў супраць плацін» пад дэвізам : « За рэкі, ваду і жыццё!».

У сакавіку 1997 года ў бразільскім горадзе Курыціба, адбылася Першая міжнародная канферэнцыя супраць будаўніцтва буйных плацін, якая падтрымала прапанову амерыканскай экалагічнай арганізацыі «Міжнародная сетка рэк» і пастанавіла « адзначаць дзень барацьбы з плаціны ў абарону Рэк, Воды і Жыцця штогод 14 Сакавіка».

Першая міжнародная канферэнцыя супраць будаўніцтва буйных плацін заклікала праводзіць усе дзеянні пад адзіным лозунгам: « Хай вада нясе жыццё, а не смерць!». Сваіх дэлегатаў на канферэнцыю даслалі 20 краін планеты, сярод якіх: Германія, Іспанія, Нарвегія, Расія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, ЗША, Аргенціна, Бразілія, Балівія, Чылі, Уругвай , Парагвай, Мексіка, Індыя, Лесота, Непал, Тайланд і Кітайская Рэспубліка. Удзельнікі канферэнцыі заклікалі ўрады ўсіх краін, будаўнічыя трэсты і банкі ўсталяваць мараторый на будаўніцтва буйных плацін да таго часу, пакуль не будзе праведзена поўная і незалежная экспертыза праект аў і іх экалагічных наступстваў. Акрамя таго, дэлегаты звярнулі ўвагу на лёсы людзей, якія былі вымушаныя змяніць месца жыхарства і жыццёвы ўклад з-за ўзвядзення гэтых гіганцкіх прамысловых аб'ектаў. Канферэнцыя супраць будаўніцтва буйных плацін паставіла важную задачу: выпрацаваць дэмакратычныя метады кіравання басейнамі рэк [1]. У сваім звароце дэлегаты прывялі такія лічбы: за апошнія 50 гадоў да шасцідзесяці мільёнаў чалавек (гэта амаль усё насельніцтва Францыі) былі вымушаныя пакінуць родныя мясціны з-за будаўніцтва плацін, і амаль паўмільёна квадратных кіламетраў ўрадлівых зямель і лясоў былі затопленыя. Удзельнікі канферэнцыі таксама заклікалі ацаніць рызыку і магчымыя наступствы прарыву буйных плацін і тое, да якіх магчымых ахвяр і разбурэнняў гэта можа прывесці.

Актывістам руху супраць плацін ужо ўдалося дамагчыся рэальных вынікаў: у Злучаных Штатах былі дэмантаваныя 2 шасцідзесяцімятровыя плаціны, а ў Швецыі прыняты закон, які забараняе будаваць плаціны больш за пятнаццаць метраў у высату.[2]

Зноскі