Міжнародны дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародны дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў (англ.: {{{1}}} International Day for Preventing the Exploitation of the Environment in War and Armed Conflict) - па рашэнні 56. сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № A/RES/56/4) штогод, з 2001 года, адзначаецца 6-га лістапада.

Як сказана ў рэзалюцыі, пры прыняцці гэтага рашэння было ўлічана, што пагаршэнне стану экасістэмы, якое назіраецца доўгі час пасля спынення канфліктаў, закранае не адно пакаленне.

Рэзалюцыя заклікае дзяржавы і міжнародныя арганізацыі адзначаць гэты дзень, просіць Генеральнага сакратара забяспечыць выкананне гэтай рэзалюцыі і спрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра яе.

У сваім пасланні ў 2005 годзе Генеральны сакратар ААН адзначае, што ліквідацыя экалагічнага ўрону, нанесенага вайной, з'яўляецца важнай задачай ААН.

Пасля вайны ў Югаславіі персанал Праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі ачысціў 4 забруджаных хімічнымі рэчывамі аб'екта ў Сербіі і Чарнагорыі.

У пасланні сказана, што Месапатамскія балоты Ірака і Ірана да 2002 года апынуліся амаль цалкам знішчанымі і сотні тысяч людзей пакінулі свае дамы. Да 2005 года ў супрацоўніцтве з мясцовымі суполкамі зроблена заводнение 40 адсоткаў балотных угоддзяў, дзякуючы чаму 80000 жыхароў вярнуліся ў родныя мясціны.

У сваім пасланні ў 2006 годзе Генеральны сакратар ААН адзначае, што нягледзячы на наяўнасць пэўных міжнародных пагадненняў, ў цэлым экалагічныя наступствы вайны ігнаруюцца сучаснымі законамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]