Міжнародны музычны фестываль, прысвечаны Узеіру Гаджыбекаву

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны Музычны фестываль, прысвечаны Узеіру Гаджыбекаву
фота
Асноўная інфармацыя
Гады правядзення 2009 — цяперашні час
Краіна  Азербайджан
Горад Баку
Заснавальнікі Фонд Гейдара Аліева
Міністэрства культуры і турызму Азербайджана
Тэматыка Класічная музыка

Міжнародны Музычны фестываль, прысвечаны Узеіру Гаджыбекаву (азерб.: Üzeyir Hacıbəyov – Beynəlxalq musiqi festivalı) — праводзіцца ў верасні пачынаючы з 2009 года ў Азербайджане[1]. Музычныя мерапрыемствы праводзяцца ў некалькіх гарадах Азербайджана, аднак асноўныя мерапрыемствы праходзяць у Баку. Да гэтага пачынаючы з 1995 года, 18 верасня (дзень нараджэння Узеіра Гаджыбекава) у Азербайджане адзначаўся як дзень нацыянальнай музыкі. Пачынаючы з 2009 года, таксама было прынята рашэнне праводзіць міжнародны музычны фестываль прысвечаны творчасці вядомага азербайджанскага кампазітара Узеіра Гаджыбекава[2]. У працы фестывалю разам з азербайджанскімі музыкамі таксама прымаюць удзел музыканты з іншых краін свету. Акрамя канцэртаў таксама арганізуюцца спектаклі, пастаўленыя на аснове твораў Узеіра Гаджыбекава[3] і навуковыя канферэнцыі закліканыя вывучаць творчая спадчына Гаджыбекава. У ролі арганізатараў фестывалю выступае Міністэрства культуры і турызму Азербайджана, а таксама Фонд Гейдара Аліева.

Фестываль, як правіла, праводзіцца 10 дзён. Адкрываецца ў Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. У фестывалі прымаюць удзел вядомыя дырыжоры, салісты, маладыя выканаўцы, аркестры (камерныя, сімфанічныя), музычныя калектывы як з Азербайджана, так і з-за мяжы[4].

Мерапрыемствы праходзяць у розных музычных залах і ўстановах Азербайджана, у тым ліку Нацыянальным музеі мастацтваў, Дзяржаўнай філармоніі імя Мусліма Магамаева, таксама і ў рэгіёнах Азербайджана[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]