Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia
Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie

лагатып трыбунала
Від

міжнародны судовы орган

Інстанцыя

суд вышэйшай інстанцыі

Юрысдыкцыя

Flag of Bosnia and Herzegovina.svg Боснія і Герцагавіна Flag of Macedonia.svg Македонія Flag of Serbia.svg Сербія (у т.л. Косава)
Flag of Croatia.svg Харватыя Flag of Montenegro.svg Чарнагорыя

Дата заснавання

1993

Мовы справаводства

англійская, французская

Склад

суддзі выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй па спісах, прадстаўленым Саветам Бяспекі

Правамоцны па

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 827, Статут МТБЮ

Тэрмін службы

4 гады

Членаў

16 пастаянных і 12 суддзяў ad litem

Кіраўніцтва
Старшыня

Злучаныя Штаты Амерыкі Тэадор Мерон

Уступіў на пасаду

17 лістапада 2011

Зала паседжанняў

Рэзідэнцыя Трыбунала ў Гаазе
Месцазнаходжанне

Гаага, Нідэрланды

Сайт

http://www.icty.org

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia, Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.

Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынятая аднагалосна[1].

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.

Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»[2]

Зноскі

  1. Вынікі галасавання па рэзалюцыі ААН № 827
  2. Доклад Генерального секретаря ООН // Документы ООН. IS/25704 от 3 мая 1993 г.