Мізіда рэліктавая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мізіда рэліктавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mysis relicta

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   90045
NCBI   261864
EOL   1023189

Мізіда рэліктавая (Mysis relicta) — атрад мізіды (Mysidacea), сямейства мізідавыя (Mysidae). Ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду. Корм для рыб.

Змест

Апісанне [правіць]

Звонку нагадвае маленькіх крэветак. Цела выцягнутае, даўжынёй 8-16 мм, вочы на сцяблінках, галава і грудзі пакрыты цыліндрычным хіцінавым карапаксам, брушка тонкае, канчаецца хваставым веерам, які складаецца з пласцінак тэльсона з плоскімі двухгалінастымі ўраподамі па краях.

Арэал [правіць]

Поўнач Еўразіі, Паўночная Амерыка. У Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала віду. Знойдзена ў азёрах Паўночны і Паўднёвы Воласа, Дрысвяты.

Месцы пражывання [правіць]

Чыстыя аліга- і мезатрофныя азёры ледавіковага паходжання з высокім утрыманнем кіслароду ў вадзе. Аддае перавагу слаям вады з тэмпературай не больш за 14 °C.

Асаблівасці біялогіі [правіць]

Вядуць калядонны спосаб жыцця. Ажыццяўляюць сутачныя вертыкальныя міграцыі ў тоўшчы вады. Працягласць жыццёвага цыклу ў дробных асобін 1 год, у буйных — 2 гады. Размнажэнне пачынаецца позняй восенню. Пладавітасць ад 9 да 40 яек. Развіццё яек і эмбрыёнаў да малявак адбываецца зімой у вывадковай сумцы. Масавае паяўленне малявак вясной. Кормяцца ўзважанымі часцінкамі ў тоўшчы вады, дэтрытам з паверхні дна, а таксама больш дробнымі іншымі ракападобнымі.

Літаратура [правіць]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5