Мікалай Іванавіч Грашчанкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Грашчанкаў
Сцяг3-і Наркам аховы здароўя СССР
(выканаўца абавязкаў)
17 ліпеня 1938 — 8 верасня 1939
Кіраўнік урада Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў
Папярэднік Міхаіл Фёдаравіч Болдыраў
Пераемнік Георгій Андрэевіч Мітараў
Сцяг начальнік Кіравання міліцыі Смаленскай губерні
красавік 1920 — верасень 1921

Нараджэнне 14 (26) сакавіка 1898
Смерць 8 кастрычніка 1965(1965-10-08) (67 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Віктар Мікалаевіч Грашчанкаў
Партыя РКП(б) / ВКП(б) / КПСС
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Адукацыя Медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, акадэмік АМН СССР, член-карэспандэнт АН СССР
Прафесія урач
Дзейнасць навуковец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера неўралогія
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 1915—1917
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў армія
Званне унтэр-афіцэр
Бітвы Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Грашчанкаў (26 сакавіка 1901, в. Забор’е, Хіславіцкая воласць, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[1] — 8 кастрычніка 1965) — беларускі і савецкі фізіёлаг і неўролаг, член–карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), акадэмік АН БССР (1947), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР з лістапада 1947 па люты 1951[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і. Са снежня 1912 года працаваў у памешчыка ў маёнтку Копцеўка Магілёўскай губерні.

У кастрычніку 1915 — маі 1917 года служыў у Імператарскай рускай арміі — радавым, затым унтэр-афіцэрам 204-га Ардагана-Міхайлаўскага палка  (руск.) Заходняга фронту.

C мая 1917 года сакратар валаснога выканкама с. Піраны Мсціслаўскага павета (Магілёўская губерня), са снежня 1917 года — участковы наглядчык 1-й раённай гарадской міліцыі (Магілёўская губерня). У маі-жніўні 1918 года загадваў аддзелам Магілёўскага губернскага прадкама ў Мсціславе. Са жніўня 1918 года — начальнік раённай міліцыі ў Мсціслаўскім павеце. У кастрычніку 1918 года ўступіў у РКП (б). З красавіка 1920 года — начальнік Упраўлення губернскай міліцыі ў Смаленску.

Адукацыя і прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1921 года паступіў у Смаленскі ўніверсітэт. З чэрвеня 1922 года навучаўся на медыцынскім факультэце 1-га Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.), скончыў яго ў 1926 годзе па спецыяльнасці «урач-неўрапатолаг».

З 1926 па 1929 год — ардынатар, асістэнт нервовай клінікі медыцынскага факультэта 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з 1930 года — дэкан медыцынскага факультэта.

З лютага 1931 па лістапад 1932 года — слухач Інстытута чырвонай прафесуры  (руск.). З лістапада 1932 года — дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці Камуністычнай акадэміі  (руск.).

З 1933 года — загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны  (руск.) ў Маскве (УІЭМ). У 1935—1937 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы за мяжой і працаваў у лабараторыях Англіі і ЗША па даследванні органаў пачуццяў і фізіялогіі нервовай сістэмы.

З 1937 года зноў загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў. З ліпеня 1937 прызначаны першым намеснікам наркама аховы здароўя СССР  (руск.), з ліпеня 1938 па верасень 1939 года выконваў абавязкі наркама аховы здароўя СССР[2].

З кастрычніка 1939 года — дырэктар інстытута і загадчык першай клінікай Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам па неўралогіі і нейрахірургіі 33-й арміі  (руск.), перыядычна выязджаў на фронт[2].

З 1944 года — дырэктар Інстытута неўралогіі АМН СССР[2]. З 1947 па 1951 год — прэзідэнт Акадэміі навук БССР[2].

З 1951 года — у Маскве: загадчык кафедры нервовых захворванняў, з 1958 года — дырэктар клінікі нервовых захворванняў медінстытута імя І. М. Сечанава. Адначасова з 1954 года працаваў у лабараторыі па вывучэнні нервовых і гумаральных рэгуляцый, з 1959 г. — намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, дызэнцэфальнай паталогіі, электрафізіялогіі, траўматычных  (руск.) і інфекцыйных захворваннях нервовай сістэмы[2]. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозгу[2], прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных ран пазваночніка. Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі Наркамата аховы здароўя БССР[2].

Быў старшынёй Вучонага Медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя СССР, членам ВАК  (руск.), адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара Вялікай медыцынскай энцыклапедыі  (руск.), з’яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана.

У 1947 годзе аднавіў дзейнасць Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, фактычна стварыўшы новую навукова-даследчую ўстанову у складзе Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук.

Апублікаваў больш за 270 навуковых прац і 5 манаграфій.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Анаэробная инфекция мозга. — М.: Медгиз, 1944.
  • Черепно-мозговые ранения и методы их лечения. — М.: Медгиз, 1947.
  • Межнейронные аппараты связи — синапсы и их роль в физиологии и патологии. — Мн.: АН БССР, 1948.
  • Гипоталамус: его роль в физиологии и патологии. — М.: Наука, 1964.
  • Achievements of Soviet Medicine: A Brief Outline. University Press of the Pacific. — Moscow, 2003 (with Yu.P. Lisitsyn).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Леніна (1945), Ордэн Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалі.

Зноскі

  1. Цяпер — у Хіславіцкім раёне, Смаленская вобласць, Расія.
  2. а б в г д е ё ж Гращенков Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грашчанкаў Мікалай Іванавіч: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 525.
  • Гра́шчанкаў Мікалай Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]