Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі
Дата нараджэння 16 лістапада 1923(1923-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2013(2013-09-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, культуролаг
Навуковая сфера філасофія[1] і культуралогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1986) і кандыдат філалагічных навук (1956)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16 лістапада 1923, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць30 верасня 2013, Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 года прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.

Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.

У 2017 годзе выдадзены Збор твораў у 5 тамах[2]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Роль русского языка в обогащении лексики современного белорусского литературного языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Минск, 1956.
  • Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мінск, 1958.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. [https://web.archive.org/web/20190426192546/http://library.bntu.by/krukovskiy-n-i-sobranie-sochineniy Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Філосаф Мікалай Крукоўскі. Збор твораў (руск.)] Архівавана 26 красавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Круко́ўскі Мікалай Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 403. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]