Мікалай Іларыёнавіч Сямейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іларыёнавіч Сямейка
укр.: Микола Іларіонович Семейко
Дата нараджэння 25 сакавіка 1923(1923-03-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1945(1945-04-20)[1] (22 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Гады службы 19401945
Званне
гвардыі
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Order of Bogdan Khmelnitsky, 3rd class Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікала́й Іларыё́навіч Сяме́йка (25 сакавіка 1923, горад Славянск, Данецкая губерня[3] — 20 красавіка 1945, Усходняя Прусія) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Сямейка нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года ў Славянску (зараз у Данецкай вобласці). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў і Курсы ўдасканалення начсаставу. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года. Камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі. Здзейсніў за гады вайны 227 баявых вылетаў.

Загінуў у баі на тэрыторыі Усходняй Прусіі 20 красавіка 1945 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Бронзавы бюст Героя на яго радзіме у Славянску.
  • 19—21 красавіка 2013 г. у Славянску праводзіўся адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці М. І. Сямейкі[4].

Зноскі

  1. а б в Семейко Николай Илларионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Семейко Николай Илларионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. Зараз у Данецкай вобласці Украіны
  4. Сайт ДЮСШ «Школа Боротьби» Архівавана 29 красавіка 2013. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]