Мікалай Абрамавіч Вігдорчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лістапада 1874(1874-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1954[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэвалюцыянер, палітык, урач
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык (16 лістапада 1874, г. Мінск — 24 мая 1954, г. Ленінград) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, урач, публіцыст, аўтар шэрагу прац па пытаннях сацыяльнага страхавання і прафесійных захворванняў. У 1924—1951 гадах — прафесар Ленінградскага ўніверсітэта ўдасканалення ўрачоў. Дэлегат I з’езда РСДРП (1898)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта[2]. Яшчэ будучы студэнтам, прымаў актыўны ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Кіеве, працуючы ў групах «Працоўная справа»[2], «Кіеўскі саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» і «Працоўная газета». Падчас падпольнай працы да I з’езда РСДРП прымаў удзел у кіеўскай рабочай газеце «Наперад» (1896—1897) і ў «Працоўнай газеце» (1897)[2].

У сакавіку 1898 года прымаў удзел у I з’ездзе РСДРП у Мінску. Ён і Барыс Эйдэльман прадстаўлялі на з’ездзе «Працоўную газету»[3].

Большая частка нелегальных артыкулаў, брашур і пракламацый, якія выйшлі за гэты перыяд у Кіеве, належыць пяру Вігдорчыка. Да таго ж часу адносіцца і першая навуковая праца Вігдорчыка па пытаннях сацыяльнага страхавання — «Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў». У 1899 годзе яго арыштоўваюць у Ніжнім Ноўгарадзе па справе кіеўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.

З 1902 па 1905 год правёў у ссылцы ў Енісейскай губерні, дзе служыў сельскім лекарам[2]. 1905 і 1906 гады правёў за мяжой у Берліне і Вене, вывучаючы ўнутраныя хваробы і пытанні сацыяльнага страхавання. З 1906 года пасяліўся ў Пецярбургу, дзе прыняў жывы ўдзел у распрацоўцы пытанняў сацыяльнага страхавання рабочых, у тым жа годзе адыходзіць ад палітычнай дзейнасці.

З 1918 года працаваў у савецкіх страхавых арганізацыях Ленінграда і Іркуцка. Удзельнік 2-га Усерасійскага з’езда ўрачэбных секцый і секцыі лекараў Усемедыкасанпрацы (дэпутат ад Петраграда). Па пастанове Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 чэрвеня 1922 года арыштаваны ў Петраградзе і высланы на 2 гады ў Кіркрай, затым у Іркуцк[4]. У 1923 годзе абіраецца дацэнтам па кафедры сацыяльнай гігіены Іркуцкага ўніверсітэта. У 1924 годзе абраны прафесарам па кафедры прафесійных хвароб у Дзяржаўным інстытуце для ўдасканалення лекараў у Ленінградзе. У тым жа годзе арганізуе Ленінградскі інстытут па вывучэнню прафесійных хвароб і становіцца яго дырэктарам[2]. Яму належыць новая методыка вызначэння інваліднасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вігдорчык выпусціў больш за 200 друкаваных прац. Сярод іх папулярныя брашуры: Як міністр клапоціцца аб працоўных, Новая перамога (1897) і іншыя.

З навуковых прац найбольш буйныя:

  • Социальное страхование, СПб., 1912;
  • Опасность промышленного труда, СПб., 1913;
  • Детская смертность среди петербургских рабочих, 1914;
  • Государственное обеспечение трудящихся, П., 1917;
  • Теория и практика социального страхования, вып. 1—8, М.—Л., 1919—1926;
  • Что такое инвалидность, М., 1924;
  • Очерки по профессиональной гигиене, М.—Л., 1925;
  • Методика врачебно-страховой экспертизы, М., 1926;
  • Естественный профессиональный отбор с точки зрения профессиональной гигиены, М., 1927.

Зноскі

  1. N. A. Vigdorchik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е Вигдорчик Николай (Натан) Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Первый съезд РСДРП, Манифест РСДРП
  4. 1922 год: Высылка интеллигенции (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]