Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў
Дата нараджэння 4 мая 1911(1911-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1945(1945-08-11) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19301945
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў (21 красавіка (4 мая) 1911, вёска Станіславова, Полацкі павет — 11 жніўня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Станіславова Полацкага павета Віцебскай губерні (цяпер у Шумілінскім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з 1930 г. У 1934 годзе скончыў Кіеўскую ваенную школу сувязі, у 1941 годзе Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. 3 1945 года на 2-м Далёкаўсходнім фронце.

Намеснік начальніка аддзела штаба арміі падпалкоўнік М. А. Ласкуноў вызначыўся 11 жніўня 1945 г. З баявым заданнем вылецеў самалётам у злучэнне, якое вяло бой за горад Фуцзінь (Кітай), пры пасадцы самалёт быў падбіты. Цяжка паранены Ласкуноў уручыў загад па прызначэнні, чым забяспечыў вырашэнне задачы па авалоданні вузлом супраціўлення японскіх войск. Памёр ад ран 11.08.1945 г. Пахаваны ў горадзе Фуцзінь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 143.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]