Мікалай Ануфрыевіч Лоскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Ануфрыевіч Лоскі

Мікалай Ануфрыевіч ЛОСКІ (руск.: Никола́й Ону́фриевич Ло́сский; 6(18).11.1870, м. Краслаўка Дынабургскага павета Віцебскай губерні, сучасны г. Краслава, Латвія — 24.1.1965) — рускі філосаф і асветнік, адзін з пачынальнікаў інтуітывізму і персаналізму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце (1891-98), скончыўшы фізіка-матэматычны і гісторыка-філалагічны факультэты. Доктар філасофіі (1907). 3 1916 прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1922 высланы за мяжу. Выкладаў ва ўніверсітэтах Прагі, Брно, Браціславы (да 1945). У 1946 пераехаў у ЗША (прафесар філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоўнай акадэміі ў Нью-Ёрку, 1947-50).

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У аснову тэорыі пазнання М. Лоскага пакладзена сістэма т.зв. інтэгральнага інтуітывізму — любы прадмет пазнаецца шляхам інтуіцыі (інтэлекгуальнай, пачуццевай, містычнай) у залежнасці ад характару аб'екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі) зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасторавых і звышчасавых ідэальных асоб, «субстанцыянальных дзеячаў», падобна паняццю манады Г. Лейбніца, якія звязаны паміж сабой і звышсусветным пачаткам (Богам) і ўтвараюць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства гармоніі.

У сваіх этычных працах М. Лоскі развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абсалютныя каштоўнасці ўвасоблены ў «паўнаце быцця», у Богу; грамадства, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каштоўнасцях і ідэалах, становіцца арэнай неўтаймаванага эгаізму і маральнага хаосу, што вядзе да ўзаемнага непаразумення і бязлітаснасці, росту злачыннасці, духоўнаму збядненню ўнутранага свету асобы. На яго думку, у рамках маральнага прагрэсу, які падымае сусветныя істоты на больш высокія ступені дасканаласці, адбываецца і маральны рэгрэс — працэс аддалення ад Бога носьбітаў «сатанінскай прыроды»; у гісторыі адбываецца рух «ад нуля» ў бок абсалютнага дабра і адноснага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм боскага дабра і справядлівасці.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Свобода воли. Париж, 1927;
  • Избранное. М., 1991;
  • Условия абсолютного добра. М., 1991;
  • Чувственная, интеллектуальная и мистическая интуиция. М., 1995.