Мікалай Кірылавіч Шэхаў
Мікалай Кірылавіч Шэхаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1999 (72 гады) |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Мікалай Кірылавіч Шэхаў (13 лютага 1927, в. Казлова Возера, Вяземскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 21 мая 1999) — беларускі артыст балета. Народны артыст БССР (1964).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1948 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1944—1966 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра онеры і балета Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творчасць М. Шэхава вызначалася мужнай, энергічнай манерай, высокай тэхнікай дуэтнага танца, драматычнай выразнасцю. Стварыў рэльефныя вобразы ў спектаклях беларускага і класічнага рэпертуару. Сярод партый: Васіль, Міхась («Князь-возера», «Аповесць пра каханне» В. Залатарова), Андрэй, бацька Анежкі («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г. Вагнера), Конрад («Карсар» А. Адана), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Раб («Баядэрка» Л. Мінкуса) і інш. Выконваў характарныя танцы ў балетных і оперных спетаклях («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса, «Папялушка» С. Пракоф’ева, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні і інш.).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чурко Ю. Шэхаў Мікалай Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Вяземскім раёне (Смаленская вобласць)
- Памерлі 21 мая
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Беларусі