Мікалай Леанідавіч Раманюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікалай Раманюк
Поўнае імя Мікалай Леанідавіч Раманюк
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1984(1984-06-02)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 81 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Мазыр 1 (-1)
2001—2002 Беларусь Палессе (Козенкі) 28 (-49)
2003—2005 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (-6)
2006—2007 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 44 (-45)
2008—2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 79 (-104)
2014 Беларусь Гомель 5 (-8)
2015—2016 Беларусь Славія (Мазыр) 44 (-71)
2017—2019 Беларусь Гарадзея 33 (-37)
2020—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 13 (-19)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2023.

Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.

У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[4]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[5].

У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[6], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[8]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[10].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. З’яўляўся на полі нячаста, у сезоне 2022 не згуляў ніводнага матча. У студзені 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру[12], пасля чаго адправіўся працаваць бурыльшчыкам у Ямала-Ненецкую аўтаномную акругу[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2012

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000 Д3 Мазыр Беларусь 1 −1
2001 Д3 Палессе Беларусь 12 −24
2002 Д3 Палессе Беларусь 16 −25
2003 дубль Славія Беларусь 11 −12
2004 дубль Славія Беларусь 17 −16
2005 Д1 Славія Беларусь 2 −6
2006 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 20 −21
2007 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 24 −24
2008 Д1 Нафтан Беларусь 6 −4
2009 Д1 Нафтан Беларусь 9 −7
2010 Д1 Нафтан Беларусь 11 −14
2011 Д1 Нафтан Беларусь 33 −45
2012 Д1 Нафтан Беларусь 14 −25
2013 Д1 Нафтан Беларусь 6 −9
2014 Д1 Гомель Беларусь 5 −8
2015 Д1 Славія Беларусь 14 −22
2016 Д1 Славія Беларусь 30 −49
2017 Д1 Гарадзея Беларусь 17 −17
2018 Д1 Гарадзея Беларусь 16 −20
2019 дубль Гарадзея Беларусь 4 −5
2020 Д1 Славія Беларусь 9 −14
2021 Д1 Славія Беларусь 4 −5
2022 Д1 Славія Беларусь 0 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nikolai Romanyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/romanyuk-0
  3. "Ситко и Романюк перешли в «Гомель»". goals.by [руская]. 2013-12-04. Архівавана з арыгінала 2014-04-04.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  4. "Гомель" выставил Романюка и Трубило на трансфер (руск.). football.by (1 жніўня 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
  5. Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2015.
  6. Романюк и Гречишко близки к переходу в "Славию" (руск.). football.by (9 студзеня 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. Николай Романюк перешел в "Городею" (руск.). football.by (12 студзеня 2017). Праверана 16 красавіка 2024.
  9. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
  10. Романюк покинул "Городею" (руск.). football.by (18 снежня 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
  11. Романюк и Котляров стали игроками "Славии" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 16 красавіка 2024.
  12. Новости команды (руск.). Афіцыйны сайт мазырскай «Славіі» (13 студзеня 2023). Праверана 16 красавіка 2024.
  13. "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (руск.). football.by (12 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.