Мікалай Мікалаевіч Дундзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Дундзін
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1950(1950-10-27) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Мікалай Мікалаевіч Дундзін (нар.27 кастрычніка 1950, в. Чырвоны Бор, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, графік, галерыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1973 годзе. Удзельнік выстаў з 1986 года. З 1987 года адзін з заснавальнікаў творчага аб'яднання «Квадрат», адказны сакратар аб'яднання. З 1991 года сябра секцыі жывапісу Союза мастакоў Беларусі. У 2010 годзе ў Віцебску адкрыў галерэю «Сцяна». Жыве ў Віцебску.

Творы знаходзяцца ў калекцыях Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нарвскага музея, Віцебскага мастацкага музея (філіял абласнога Віцебскага краязнаўчага музея), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. У. Масленікава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]