Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі
Дата нараджэння 1969
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар

Мікала́й Мікала́евіч Хмяльні́цкі (нар. 1969) — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратураў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1992), аспіранту­ру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выкладае польскую літаратуру, даследуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалогію творчасці, прабле­мы нацыянальнага і ўніверсальнага ў польскім прыгожым пісьменстве.

З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славян­скіх літаратураў ва ўніверсітэце Гранады (Іспанія).

Аўтар даследавання «Адам Плуг — пісьменнік беларуска­польска­га літаратурнага сумежжа» (1998), вучэбнага дапаможні­ка «Польская драматургія XX стагоддзя» (2008). Мае больш за 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Роднае слова, 2010-5, с. 29
  • Польская драматургія XX стагоддзя : дапаможнiк для студэнтаў / М. М. Хмяльницкі. ― Мінск, 2008. (1Н//140804(039))
  • Фальклор і літаратура: феномен беларуска-польска-ўкраінскага культурнага сумежжа / Т. В. Кабржыцкая, М. М. Хмяльніцкі, Э. Ю. Дзюкава. ― Мінск, 2011.