Мікалай Міхайлавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч
руск.: Николай Михайлович
Нараджэнне 14 (26) красавіка 1859[1]
Смерць 24 студзеня 1919(1919-01-24) (59 гадоў) ці 29 студзеня 1919(1919-01-29)[1] (59 гадоў)
Род Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d]
Бацька Міхаіл Мікалаевіч
Маці Вольга Фёдараўна[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць гісторык, лепідаптэрыст, ваенны, энтамолаг, некрапаліст, арыстакрат
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Зоркі Румыніі Pour le Mérite ордэн Збавіцеля кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Ордэн Князя Данііла I ордэн Серафімаў ордэн Слана Order of the Wendish Crown Order of the Crown (Württemberg) Order of Fidelity ордэн Філіпа Вялікадушнага залатая зброя «За храбрасць» House and Merit Order of Peter Frederick Louis
ордэн Высакароднай Бухары
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Міхайлавіч (14 (26 красавіка) 1859, Царскае сяло, каля Санкт-Пецярбурга — 24 студзеня 1919, Петраград) — член расійскага імператарскага дома, унук Мікалая I, сын Міхаіла Мікалаевіча, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. З 1881 года ў лейб-гвардыі Грэнадзерскім палку. У 1882—1885 гадах вучыўся ў Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба. З 1895 года служыў 10 гадоў у Кавалергардскім палку, камандаваў 16 грэнадзерскім Мінгрэльскім палком. З 1897 — камандуючы Каўказскай грэнадзерскай дывізіяй. У 1903 годзе выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі высланы ў Волагду. 1 ліпеня 1918 года арыштаваны, перавезены ў Петраград, дзе ўтрымліваўся ў доме папярэдняга зняволення. Расстраляны бальшавікамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці разам з яшчэ трыма вялікімі князямі — сваім родным братам Георгіем Міхайлавічам і стрыечнымі — Паўлам Аляксандравічам і Дзмітрыем Канстанцінавічам. Рэабілітаваны пасмяротна 8 чэрвеня 2009 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]