Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў
Дата нараджэння 2 (14) снежня 1874 ці 1874[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1928(1928-11-29)[3] ці 1928[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера альгалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gaidukov».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў (20 лістапада (2 снежня) 1874, г. Гусь-Хрустальны — 29 лістапада 1928, Мінск) — савецкі батанік — альголаг. Доктар батанікі (1912). Пачынальнік альгалагічных даследаванняў у БССР[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў паспяхова скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1898 годзе[5] і выкладаў у вышэйшых навучальных установах Пецярбурга, Кіева, Масквы, Іванава-Вазнясенска , Мінска.

Працаваў у Петраградскім батанічным садзе, а таксама на заводах К. Цэйса ў Іене 19051910.

У 1924-28 загадчык кафедрай батанікі БДУ[5].

Памёр 29 лістапада 1928 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па фізіялогіі  (руск.) і экалогіі прэснаводных водарасцей і прымянення ўльтрамікраскопа  (руск.) ў цыталогіі раслін, а таксама па насеннязнаўству[5]. М. М. Гайдукоў — адзін з аўтараў Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона, дзе займаўся артыкуламі звязанымі з батанікай.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Успехи современной микроскопии. Харьков : тип. "Мирный труд", 1910.
  • Ультрамикроскопические исследования. Санкт-Петербург : тип. "Печ. труд", 1912. - 136 с., 3 л. ил. : ил.; 24. - (Труды Санкт-Петербургского общества естествоиспытателей. Отделение ботаники/Под ред. В. Комарова; № 1; Т. 43. 3).
  • Ботанический анализ русских жмыхов. Петроград : тип. С.Л. Кинда, 1914. - 32 с. : табл.; 23. - (Записки Станции для испытания семян при Императорском Ботаническом саде Петра Великого / Под ред. Ст. Б.Л. Исаченко. Сообщение; № 74; Т. 2, вып. 4).
  • Как определить качество жмыхов. Петроград : тип. "Рассвет", 1914.
  • О филогенетической системе скрыто-семенных в связи с серодиагностикой, компликациями и конвергенциями. - Записки Белорусского государственного института сельского и лесного хозяйства в память Октябрьской революции. Минск: Институт сельского и лесного хозяйства, 1925. Вып. 8. - С. 67-81
  • Исследования по экологии пресноводных водорослей. — Запіскі Беларускага дзяржаўнага ін-та сельскай і лясной гаспадаркі, 1925, № 4.

Зноскі

  1. а б International Plant Names Index — 1999.
  2. а б Nikolai Mikhailovich Gaidukov // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гайдуков Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Гайдуков Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г Гайдуков Николай Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь, сост. С. Ю. Липшиц?!, т. 2, М., 1947, с. 217-19.
  • Гайдукоў Мікалай Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 201—202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]